viasna on patreon

Салігорскія чыноўнікі не хочуць дыялогу па сацыяльна важных пытаннях

2012 2012-01-12T11:32:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uladzimir_shyla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Шыла

Уладзімір Шыла

Напрыканцы 2011 году ў салігорскіх крамах значна знізілася колькасць малочнай прадукцыі сацыяльнага прызначэння. Абураныя гэтым фактам жыхары гораду звянуліся па вырашэнне праблемы да мясцовых уладаў. Як прадстаўнік мясцовай грамадскасці, салігорац Уладзімір Шыла (на фота) у снежні 2011 года патрапіў на прыём да кіраўніцтва выканкаму па вышэй адзначаным пытанні. Аргумент чыноўнікаў па ўзніклай праблеме шакаваў:

- Намесніца старшыні Салігорскага выканкаму па эканоміцы Ірына Зубарэвіч ў адказ на маё пытанне “Куды падзелася сацыяльна значная малочная прадукцыя?” прапанавала мне з’ехаць на пастаяннае месца жыхарства ў тую краіну, дзе з малаком праблем няма, - кажа У. Шыла. - Прадстаўнікі гармалзаводу прызналі зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці сацыяльнай прадукцыі, але канкрэтныя лічбы назваць не змаглі.

Па выніках сустрэчы Уладзімір Шыла запатрабаваў даць яму пісьмовы адказ па ўзнятым пытанні з адлюстраваннем какнрэтных лічбаў вытворчасці сацыяльнага малака ў лістападзе і снежні 2011 году. Таксама ён падаў заяву на правядзенне пікету каля прахадной Салігорскай філіі Любанскага сыраробчага заводу.

Афіцыйныя адказы чыноўнікаў салігорскую грамадскасць аднак таксама не задаволілі:

- На правядзенне пікету каля малаказаводу, як і любых іншых пікеты ў 2011-м годзе, чыноўнікі дазволу нам так і не далі. Права законна атрымаць іфармацыю таксама было парушана. Канкрэтныя лічбы чыноўнікі схавалі за фармулёўкай “прадпрыемства нязначна скараціла выворчасць сацыяльна-значнай прадукцыі”, - падсумоўвае несуцяшальныя вынікі Уладзімір Шыла.

Зрэшты, асноўнай сваёй мэты салігорскай грамадскасці дамагчыся ўсё ж такі ўдалося. Нягледзячы на чыноўніцкія адпіскі ды забароны, колькасць малочнай прадукцыі па сацыяльных коштах на паліцах прадуктовых крамаў у сталіцы шахцёраў усё ж павялічылася.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства