45061 |
2006-12-17 |
Дзенісенка Аляксандр |
м |
193-9 ч.1 КаАП – «недэклараваньне ці недакладнае дэклараваньне тавараў, якія парамяшчаюцца праз мяжу РБ» |
2007-02-08 |
|
|
|
50 б.в. 1 550 000 руб. |
Вяртаючыся з устаноўчай канферэнцыі “Саюзу левых сілаў”, што праходзіла ў Чарнігаве, быў затрыманы мытнікамі, увагу якіх прыцягнулі кнігі “Аб кульце асобы Лукашэнкі”, што ляжалі на заднім сядзеньні аўтамабіля. Усяго было знойдзена і канфіскавана 17 асобнікаў. |
45062 |
2006-11-29 |
Мілінкевіч Аляксандр |
м |
184.3 КаАП – «незаконнае перамяшчэньне праз дзяржаўную мяжу РБ» |
2007-01-25 |
|
Менск, Кастрычніцкі |
|
150 б.в. 4 650 000 руб. |
26-29 лістапада 2006 году А.Мілінкевіч знаходзіўся з візітам у Рызе. Падчас вылету з Менску памежнікі памылкова паставілі выязны штамп у пашпарт сына, таксама Аляксандра. Памылка была заўважаная толькі падчас вяртаньня палітыка дамоў. Памежнікі абвінавацілі Мілінкевіча ў наўмысным перасячэньні мяжы па падробных дакументах. |
45063 |
2006-11-28 |
Паплаўны Анатоль |
м |
172.3 КаАП – «распаўсюд друкаваных выданьняў без выходзячых дадзеных» |
2007-02-15 |
|
Гомель, адміністратыўная камісія |
|
5 б.в. 155 000 руб. |
Кіраўнік Гомельскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ і праваабаронца быў затрыманы на працы за тое, што прынёс у цэх 2 асобнікі незалежнага выданьня “Свабода”. |
45064 |
|
Леўчанка Ігар |
м |
24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
|
|
Віцебск, Кастрычніцкі |
|
|
У аддзел міліцыі ён быў выкліканы па пратаколу наконт парушэння правілаў пераходу праз пешаходны пераход. Калі ён туды прыйшоў, адначасова Леўчанку прапанавалі здаць адбіткі пальцаў. Сказалі, што таго патрабуе ваенкамат. Малады чалавек праходзіць дактыласкапію адмовіўся, сказаўшы, што няхай ваенкамат яго і выклікае. У выніку на Леўчанку былі складзены 2 пратаколы: за парушэнне правілаў пераходу вуліцы і за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. |
45065 |
|
Абрамовіч Аляксандр |
м |
24.23 ч.3 КаАП – «арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства» (былы 23.34) |
2016-10-10 |
Мотыль Таццяна |
Менск, Маскоўскі |
|
50 б.в. 1 050 руб. |
Удзельнічаў у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі парламенцкіх выбараў на Кастрычніцкай плошчы. |