43281 |
2010-04-25 |
Кульманава Марыя |
ж |
|
|
|
Магілёў |
|
|
Кандыдат у дэпутаты ў гарадскі і абласны Саветы дэпутатаў ад аргкамітэту партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” Марыя Кульманава перехапіла два бюлетэні ў сябра камісіі з пастаўленымі птушкамі за кандыдатаў у дэпутаты.Кандыдат у дэпутаты выхапіла гэтыя бюлетэні з прастаўленымі птушкамі. Адзін з іх аказаўся бюлетэнь па выбарах у гарадскі Савет дэпутатаў, другі ў абласны. У першым птушка стаяла пад прозвішчам кандыдата ў дэпутаты Сяргея Мачэкіна, у другім – насупраць Аляксандра Курсакова. З гэтымі бюлетэнямі жанчына пайшла да старшыні выбарчай камісіі, які прызнаў, што гэта з’яўляецца парушэннем. Пачалося разбіральніцтва. Кандыдату ў дэпутаты супрацоўнікі міліцыі, якія прысутнічалі на ўчастку, заламалі рукі, адабралі бюлетэні і павялі ў кабінет старшыні камісіі. |
43282 |
2010-04-24 |
Талстыка Алесь |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2010-04-26 |
|
Менск, Маскоўскі |
|
5 б.в. 175 000 руб. |
Актывіст прадпрымальніцкага руху, старшыня рады прадпрымальнікаў рынку «Ждановічы» Алесь Талстыка быў затрыманы ўвечары 24 красавіка на выбарчым участку № 27 Сухараўскай выбарчай акругі № 30 падчас назіраньня за ходам датэрміновага галасаваньня. Ён з'яўляўся даверанай асобай кандыдата ў Менскі гарадзкі Савет дэпутатаў, актывіста «Руху «За Свабоду», Алеся Лагвінца.
Прыкладна ў 16.50 у кабіну для галасаваньня ўвайшлі адразу два чалавекі, у сувязі з чым Таўстыка карэктна паказаў намесьніку старшыні выбаркама на незаконнасьць такіх дзеяньняў.
У 17.06 Алесь Лагвінец патэлефанаваў у Цэнтрвыбаркам і запатрабаваў тлумачэньняў з нагоды таго, што адбылося. Праз некалькі хвілін у памяшканьне ўвайшла старшыня ўчастковай камісіі Аксана Кокаравa, якая абвінаваціла Алеся Таўстыку ў парушэньні грамадзкага парадку і выклікала нарад міліцыі.
Прыкладна ў 18.30 на назіральніка Таўстыку склалі пратакол аб дробным хуліганстве. З выбарчага ўчастка давераную асобу незалежнага кандыдата даставілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна, дзе ён утрымліваўся да суду. |
43283 |
2010-04-23 |
Вячорка Франак |
м |
|
|
|
Мазыр |
|
|
23 красавіка каля ДК “40 год Кастрычніка” быў затрыманы і дастаўлены ў Мазырскі ГРАЎС кандыдат у дэпутаты па Станцыйнай выбарчай акрузе № 25 у Мазырскі райсавет Францішак Вячорка.Сябра ўчастковай выбарчай камісіі - яна так і не назвала сваё прозвішча - вышла з будынка Дома культуры, дзе месціцца ўчастковы выбаркамі, і заклеіла плакаты кандадатаў у дэпутаты Ф.Вячорка і яго апанента С.Каробкіна плакатам пра маючыя адбыцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Гэта выглядала недарэчна і правакацыйна-мэтанакіравана, паколькі побач месціўся стэнд з такой жа абвесткай пра выбары.
Да яе падыйшоў Ф.Вячорка і спрабаваў растлумачыць незаконнасць яе дзеянняў. Але жанчына шпарка пабегла зноў у будынак ДК. Тады Ф.Вячорка адляпіў плакат і акуратна панёс яго ў камісію, каб высветліць, хто загадаў падчас агітацыйнай кампаніі парушаць выбарчае заканадаўства.
Але не паспеў кандыдат адыйсці з плакатам ад стэнда, як да яго падбеглі супрацоўнікі міліцыі ў форме і ў цывільным. Былі таксама і супрацоўнікі спецслужбаў. Сяржанты Данчэнка Дз. і Козел Ю. абвінавацілі Ф.Вячорку ў дробным хуліганстве і выклікалі свайго начальніка маёра Хаміцэвіча Андрэя Валер’евіча. Ён і даў каманду адвезці Франака ў ГРАУС для дачы тлумачэнняў. Пазней туды ж была дастаўлена і сябра ўчастковай камісіі, якая заляпіла плакаты кандыдатаў. Пасля дачы тлумачэнняў Франака Вячорку адпусцілі. |
43284 |
2010-04-23 |
Крэчка Андрэй |
м |
|
|
|
Менск, Савецкі |
|
|
У Савецкім раёне Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух актывістаў, якія распаўсюджвалі ўлёткі за кандыдата па выбарчай акрузе № 43, аднаго з лідэраў Партыі БНФ Вінцука Вячорку. Затрыманыя - лідэр “Моладзі БНФ” Андрусь Крэчка і актывіст арганізацыі Антось Койпіш.
улёткі, якія распаўсюджвалі А.Крэчка і А.Койпіш, цалкам адпавядаюць патрабаванням заканадаўства, таму прычына інцыдэнту зусім незразумелая. |
43285 |
2010-04-23 |
Гуляк Віталь |
м |
23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) |
|
|
Ваўкавыск |
|
|
Віталь Гуляк, сябра АГП, затрыманы супрацоўнікамі міліцыі побач з пад’ездам дома, дзе ён распаўсюджваў паштоўкі “Гавары праўду”. Дасташлены ў пастарунак, дзе складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэння, сканфіскавана 691 паштоўка. |
43286 |
2010-04-23 |
Койпіш Антон |
м |
|
|
|
|
|
|
Быў затрыманы падчас распаўсюду выбарчых улётак за кандыдата Вінцука Вячорку. Адпушчаны без складаньня пратакола. https://spring96.org/be/news/33546 |
43287 |
2010-04-22 |
Жукоўскі Кастусь |
м |
24.4 КаАП – «абраза службовай асобы пры выканні ім службовых паўнамаоцтваў» (былы 23.5) |
2010-05-20 |
Валашыненка Юры |
Гомель, Савецкі |
|
50 б.в. 1 750 000 руб. |
20 траўня суддзя Савецкага раёну Гомеля Юры Валашыненка пакараў штрафам на 1 мільён 750 тысяч рублёў экс-кандыдата ў дэпутаты аблсавету, актывіста Партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Кастуся Жукоўскага — за абразу супрацоўніка міліцыі на выбарчым участку. Інцыдэнт адбыўся падчас датэрміновага галасавання ў Студэнцкай выбарчай акрузе. Жукоўскі як кандыдат у дэпутаты прыйшоў на выбарчы ўчастак і папрасіў пратакол датэрміновага галасавання. Сакратарка камісіі Святлана Смыкоўская адмаўлялася гэта зрабіць. І толькі калі Кастусь патэлефанаваў у Цэнтравыбаркам, сакратарка ўзяла чысты бланк і на вачах кандыдата стала ўпісваць у пратакол нейкія лічбы. Паколькі міліцыянер Уладзімер Басалкін ніяк не рэагаваў на заяву кандыдата пра парушэнне, Жукоўскі праз тэлефон «102» стаў выклікаць нарад міліцыі. Тэлефанаваў разы чатыры, бо капітан міліцыі, які знаходзіўся на ўчастку не рэагаваў на парушэнні. Аднак Жукоўскі быў затрыманы капітанам Басалкіным Уладзімерам за абразу службовай асобы. |
43288 |
2010-04-21 |
Бандарчук Зьміцер |
м |
|
|
|
Гародня |
|
|
У Гародні супрацоўнікі ДАІ затрымалі кандыдата ў дэпутаты гарсавету, прадстаўніка партыі АГП Дзьмітрыя Бандарчука. Як толькі Бандарчук ад’ехаў ад партыйнага офісу, што знаходзіцца па вуліцы Будзёнага, яму затэлефанавалі з ДАІ і амаль адразу да ягонай машыны пад’ехалі аўтамабілі аўтадарожнай інспекцыі.
Супрацоўнікі міліцыі сказалі Бандарчуку, што нібыта падобная машына была ў дарожна-транспартным здарэнні, якое адбылося яшчэ 17 красавіка. На гэтай падставе быў праведзены агляд аўтамабіля. Сам Дзьмітры Бандарчук дапускае, што гэта была праява псіхалагічнага ціску на яго як кандыдата ў дэпутаты. |
43289 |
2010-04-21 |
Саннікаў Андрэй |
м |
|
|
|
Менск, Партызанскі |
|
|
Андрэй Саньнікаў і Тацяна Белашова знаходзіліся каля дзіцячага парку імя Горкага. Журналістка зьбіралася ўзяць інтэрвію ў палітыка.
Затрыманыя знаходзяцца ў міліцыі Партызанскага раёну Менску. Прычына затрыманьня дагэтуль невядомая. |
43290 |
2010-04-21 |
Белашова Таццяна |
ж |
|
|
|
Менск, Партызанскі |
|
|
Андрэй Саньнікаў і Тацяна Белашова знаходзіліся каля дзіцячага парку імя Горкага. Журналістка зьбіралася ўзяць інтэрвію ў палітыка.
Затрыманыя знаходзяцца ў міліцыі Партызанскага раёну Менску. Прычына затрыманьня дагэтуль невядомая. |
43291 |
2010-04-21 |
Яроменак Уладзімер |
м |
|
|
|
Менск, Ленінскі |
|
|
21 красавіка вечарам сталічная міліцыя затрымала актывістаў «Маладога фронту» Уладзімера Яроменку, Уладзімера Дзявятку і Ільлю Мураева.
Падставай для затрыманьня стала раздача газэты «Чарнобыльскі шлях-2010». Маладыя людзі дастаўленыя ў міліцыю Ленінскага раёну Менску.
Супрацоўнікі міліцыі падлічваюць колькасьць асобнікаў газэты, ідзе разьбіральніцтва. |
43292 |
2010-04-21 |
Дзявятка Уладзімір |
м |
|
|
|
Менск, Ленінскі |
|
|
21 красавіка вечарам сталічная міліцыя затрымала актывістаў «Маладога фронту» Уладзімера Яроменку, Уладзімера Дзявятку і Ільлю Мураева.
Падставай для затрыманьня стала раздача газэты «Чарнобыльскі шлях-2010». Маладыя людзі дастаўленыя ў міліцыю Ленінскага раёну Менску.
Супрацоўнікі міліцыі падлічваюць колькасьць асобнікаў газэты, ідзе разьбіральніцтва. |
43293 |
2010-04-21 |
Мураеў Ілля |
м |
|
|
|
Менск, Ленінскі |
|
|
21 красавіка вечарам сталічная міліцыя затрымала актывістаў «Маладога фронту» Уладзімера Яроменку, Уладзімера Дзявятку і Ільлю Мураева.
Падставай для затрыманьня стала раздача газэты «Чарнобыльскі шлях-2010». Маладыя людзі дастаўленыя ў міліцыю Ленінскага раёну Менску.
Супрацоўнікі міліцыі падлічваюць колькасьць асобнікаў газэты, ідзе разьбіральніцтва. |
43294 |
2010-04-21 |
Старавераў Уладзіслаў |
м |
|
|
|
Віцебск, Першамайскі |
|
|
Незалежнага журналіста затрымалі «за здымкі рэжымнага аб’екту». Журналіста затрымалі на Маскоўскім праспэкце, недалёка ад рэжымнай установы, дзе адбываюць пакараньні Сяргей і Віталь Каваленкі, асуджаныя Кастрычніцкім райсудом за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. У Першамайскім РАУС, куды завезьлі журналіста, зьнішчаць запісы ўсё ж ня сталі, аднак забралі відэакасэту. Міліцыянты патлумачылі, што будуць вывучаць яе зьмест, а потым вернуць. У 21:15 Уладзіслава Стараверава адпусьцілі дахаты. |
43295 |
2010-04-21 |
Дземідзенка Мікалай |
м |
|
|
|
Менск, Савецкі |
|
|
Супрацоўнікі міліцыі вечарам 21 красавіка затрымалі намесьніка старшыні «Маладога фронту» Міколу Дземідзенку на плошчы Якуба Коласа, дзе ён раздаваў газэты «Чарнобыльскі шлях-2010» з заклікам удзельнічаць у акцыі 26 красавіка. Пры сабе меў каля 500 асобнікаў газэты. Дастаўлены ў пастарунак Савецкага раёну Меснку. Вызвалены праз тры гадзіны. |
43296 |
2010-04-20 |
Севярынец Павал |
м |
|
|
|
Віцебск, Кастрычніцкі |
|
|
Палітык Павал Севярынец і журналіст Уладзімер Старавераў затрыманыя каля райадзьдзелу міліцыі Кастрычніцкага раёну Віцебска.
Яны прыйшлі да пастарунку, каб падтрымаць віцебскага актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленку, якога затрымалі за разгортваньне бел-чырвона-белага сьцягу ў залі судовага паседжаньня Кастрычніцкага райсуду.
Падчас знаходжаньня Сяргея Каваленкі ў пастарунку, ягоныя паплечнікі вывесілі на будынку міліцыі бел-чырвона-белы сьцяг. Журналіста Ўладзімера Стараверава, які супрацоўнічае зь "Белсатам" і фільмаваў падзеі, затрымалі за відэаздымкі. Паўла Севярынца затрымалі, западозрыўшы ў вывешваньні сьцягу. Вызваленыя праз тры гадзіны. |
43297 |
2010-04-20 |
Старавераў Уладзіслаў |
м |
|
|
|
Віцебск, Кастрычніцкі |
|
|
Палітык Павал Севярынец і журналіст Уладзімер Старавераў затрыманыя каля райадзьдзелу міліцыі Кастрычніцкага раёну Віцебска.
Яны прыйшлі да пастарунку, каб падтрымаць віцебскага актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленку, якога затрымалі за разгортваньне бел-чырвона-белага сьцягу ў залі судовага паседжаньня Кастрычніцкага райсуду.
Падчас знаходжаньня Сяргея Каваленкі ў пастарунку, ягоныя паплечнікі вывесілі на будынку міліцыі бел-чырвона-белы сьцяг. Журналіста Ўладзімера Стараверава, які супрацоўнічае зь "Белсатам" і фільмаваў падзеі, затрымалі за відэаздымкі. Паўла Севярынца затрымалі, западозрыўшы ў вывешваньні сьцягу. Вызваленыя праз тры гадзіны. |
43298 |
2010-04-20 |
Хамайда Барыс |
м |
|
|
|
Віцебск, Чыгуначны |
|
|
Вядомы грамадзкі актывіст Барыс Хамайда затрыманы пры пераходзе адной з вуліц у Чыгуначным раёне Віцебску. Афіцыйная прычына затрыманьня –пераход вуліцы ў неналежным месцы.
Барыс Хамайда сыходзіў ад будынку Кастрычніцкага райадзьдзелу міліцыі, дзе знаходзіўся на знак салідарнасьці з затрыманым Сяргеем Каваленкам за разгортваньне сьцяга на прыступках будынку суду. |
43299 |
2010-04-20 |
Каваленка Сяргей |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2010-04-20 |
Грабоўская Іна |
Віцебск, Кастрычніцкі |
7 сут. |
|
Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка быў затрыманы за разгортваньне сьцяга на прыступках суду Кастрычніцкага раёна Віцебску.
Сяргей Каваленка ўзьняў бел-чырвона-белы сьцяг перад гэтым самым судом, дзе меўся адбывацца разгляд ягонай крымінальнай справы за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на гарадзкой навагодняй ёлцы.
Суд па крымінальнай справе быў адкладзены, і супраць Сяргея Каваленкі распачалі новую, адміністрацыйную справу — за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі.
Адначасна супрацоўнікі міліцыі затрымалі і даставілі ў пастарунак яшчэ аднаго віцебскага актывіста Тараса Сургана і брата Сяргея Каваленкі Віталя Каваленку. |
43300 |
2010-04-20 |
Сурган Тарас |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34), 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2010-04-20 |
Грабоўская Іна |
Віцебск, Кастрычніцкі |
|
|
Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка быў затрыманы за разгортваньне бел-чырвона-белага сьцяга на прыступках суду Кастрычніцкага раёна Віцебску.
Адначасна супрацоўнікі міліцыі затрымалі і даставілі ў пастарунак яшчэ аднаго віцебскага актывіста Тараса Сургана і брата Сяргея Каваленкі Віталя Каваленку. Суд пераненсены на 21-га красавіка. Тарас Сурган на працэс не з'явіўся. |