41141 |
2013-03-08 |
Цюрава Валянціна |
ж |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-03-11 |
Паўлючэнка Дзьмітрый |
Менск, Савецкі |
3 сут. |
|
Актывістка “Еўрапейскай Беларусі” Валянціна Цюрава была затрыманая 8 сакавіка ў 14-35 на Камароўскім рынку сталіцы. Ахоўнікі рынку схапілі яе і перадалі міліцэйскаму нараду.
Валянціна Цюрава праводзіла адзіночны пікет каля рынку, трымаючы плакат “Дзе маё сваята? Дзе мая свабода”. Гэтай акцыяй яна спрабавала прыцягнуць увагу мінакоў да праблем, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў Беларусі. |
41142 |
2013-03-02 |
Котава Галіна |
ж |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-04-18 |
Барцэвіч Зінаіда |
Гародня, Кастрычніцкі |
|
25 б.в. 2 500 000 руб. |
2 сакавіка гарадзенскія сябры БХД імкнуліся правесці пікет у падтрымку малога памежнага руху з краінамі-суседкамі. Заяўніца пікету пенсіянерка Галіна Котава памылкова зразумела, што пікет дазволілі правесці ў Румлёўскім парку. Калі акцыю збіраліся пачаць, з’явіліся людзі ў цывільным, якія пачалі здымаць прысутных у парку на відэа. Як сцвярджае старшыня БХД па Гарадзенскай вобласці Мікалай Баўсюк, гэтыя людзі не папярэдзілі афіцыйна, што пікет усё ж не дазволены. Калі гэта высветлілася, сябры БХД адразу разышліся, па-сутнасці пікет так і не пачаўся. Аднак, пазней на заяўніцу пікету Галіну Котаву быў складзены пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне.
http://spring96.org/be/news/61911 |
41143 |
2013-02-28 |
Вінаградаў Павал |
м |
|
2013-02-28 |
|
Менск, Маскоўскі |
7 сут. |
|
Паводле правілаў прэвентыўнага нагляду яму забаронена знаходзіцца ў месцах, дзе алкаголь прадаюць на разліў. Трэція ўгодкі заснаваньня кампаніі «Гавары праўду» адзначалі 22 лютага ў рэстарацыі «Журавінка». А паводле правілаў прэвэнтыўнага нагляду Паўлу нельга знаходзіцца ў месцах, дзе алькаголь прадаюць на разьліў.
28 лютага, у чацьвер, ён прыйшоў адзначацца ў Маскоўскі РУУС, і там паведамілі пра парушэньне правілаў нагляду. Маскоўскім судом Паўла Вінаградава асудзілі на 7 сутак адміністрацыйнага арышту. |
41144 |
2013-02-28 |
Сямашка Васіль |
м |
|
|
|
|
|
|
У другой палове дня 28 лютага каля Акадэміі навук у Мінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі журналістаў Васіля Сямашку, Ганну Афоніну і Сяргея Сацюка.
Прычыну затрымання ім не растлумачылі. Затрыманыя паінфармавалі калег, што іх павезлі ў аддзяленне міліцыі Першамайскага раёна для разбіральніцва.
Там супрацоўнікі міліцыі перапісалі пашпартныя дадзеныя затрыманых, прагледзелі адзнятае відэа, нічога не выдалялі.
Як распавялі журналісты прэс-службе ГА "БАЖ", яны рабілі апытанне ў раёне Акадэміі навук: прапаноўвалі мінакам адказаць на пытанне, каго б яны падтрымалі матэрыяльна — уладу ці апазіцыю, — кінуўшы сімвалічныя грошы ў адну з дзвюх адпаведных скрыняў. Увесь працэс здымалі на відэа. Праз пэўны час да іх падышлі міліцыянты, праверылі дакументы, потым пад'ехала "Газэль", у якую журналістам прапанавалі сесці і "праехаць".
На развітанне міліцыянты Першамайскага РАУС параілі ім наступным разам ладзіць свае апытанні на тэрыторыі іншага раёна. |
41145 |
2013-02-28 |
Афоніна Ганна |

41146 |
2013-02-28 |
Сацюк Сяргей |

41147 |
2013-02-28 |
Вусік Валеры |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2013-04-08 |
Загорская Аксана |
Бялынічы, раённы |
|
|
22 сакавіка ў судзе Бялыніцкага раёна разглядалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, якое быццам бы здзейсніў жыхар вёскі Лебедзянка Валерый Вусік падчас наведвання са здымачнай групай незалежных тэлежурналістаў фермы мясцовай гаспадаркі СВК “Лебедзянка” 28 лютага 2013 года.
Згодна з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні, складзеным участковым інспектарам міліцыі Сяргеем Карыткіным, Валерый Вусік 28 лютага, калі разам са здымачнай групай незалежных тэлежурналістаў наведваў жывёлагадоўчую ферму СВК “Лебедзянка”, у адносінах пляменніка старшыні СВК “Лебедзянка” трактарыста Міхаіла Бялова “выражался нецензурной бранью, на предложения успокоиться не реагировал”, а таксама “размахивал руками” і ажыццяўляў у яго адрас “угрозы физической расправы”.
Суддзя Бялыніцкага суда Аксана Загорская заслухала паказанні нібыта пацярпелага Міхаіла Бялова, участковага інспектара Сяргея Карыткіна, а таксама Валерыя Вусіка і сведкаў з яго боку, незалежных тэлежурналістаў. Валерыю Вусіку дапамагаў абараняць яго правы магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель.
Алена Загорская вырашыла працягнуць разгляд справы 2 красавіка, калі ў судзе будуць заслуханы паказанні сведкі з боку нібыта пацярпелага Міхаіла Бялова, а потым ячшчэ раз працягнула да 8 красавіка |
41148 |
2013-02-24 |
Наумовіч Анатоль |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2013-02-25 |
Есьман Валерый |
Менск, Цэнтральны |
15 сут. |
|
Актывістаў культурніцка-асветніцкага руху “Еўрапейскае дзеянне” затрымалі 24 лютага ў Менску. Гэта адбылося ў Вяснянцы, дзе збіралася моладзь, каб паўдзельнічаць у арганізаванай прабежцы, прыкладна ў 13 гадзін дня.
Праваабаронцам пакуль вядома, што з пастарунку адпусцілі непаўнагадовых, а астатніх,сярод якіх Наумовіч Анатоль, вінавацяць у дробным хуліганстве (арт17.1 КаАП РБ).
Суд прайшоў у закрытым рэжыме. |
41149 |
2013-02-21 |
Лойка Генадзь |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-02-21 |
Лаппо Людміла |
Менск, Фрунзенскі |
5 сут. |
|
У Міжнародны дзень абароны роднай мовы, 21 лютага, вядомы скульптар Генік Лойка зладзіў флэш-моб на ганках “беларускай” гімназіі №4 ў Менску. Двукоссі тут зусім невыпадковыя.
Перад самым пачаткам заняткаў у гімназіі, каля 8 гадзін раніцы, Генік Лойка разгарнуў расцяжку з надпісам “ Віншуем з Міжнародным днём абароны роднай мовы. Гімназія №4 была апошняй беларускамоўнай школы”. |
41150 |
2013-02-16 |
Лаўрэнаў Станіслаў |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-02-18 |
Грабоўская Іна |
Віцебск, Кастрычніцкі |
|
30 б.в. 3 000 000 руб. |
Суддзя Кастрычніцкага райсуду Іна Грабоўская прысудзіла прыхільнікам стварэння БХД Станіславу Лаўрэнаву і Аляксею Кішчуку па 30 базавых велічынь штрафу, прызнаўшы іх вінаватымі ў правядзенні несанкцыянаванай акцыі. На факты парушэння правоў абодвух хлопцаў суддзя ўвагі не звярнула.
На судовым працэсе, які распачаўся 18 лютага і завяршыўся 21 лютага, абодва актывісты сваёй віны не прызналі. Яны не абвяргалі таго, што 16 лютага выйшлі на вуліцу Леніна ў Віцебску з расцяжкай са словам "Свабоду!" і стэндам з партрэтамі палітвязняў. Але хлопцы спрабавалі давесці, што выказвалі свае ўласныя меркаванні, не перашкаджалі грамадскаму парадку, не спрабавалі звяртацца да мінакоў, спрабуючы прыцягнуць іхную ўвагу.
Між тым, супрацоўнікі міліцыі, якія прыехалі і затрымалі актывістаў праз пару хвілін пасля пачатку акцыі, паводзілі сябе не адпаведна заканадаўству. |
41151 |
2013-02-16 |
Кішчук Аляксей |

41152 |
2013-02-07 |
Сільчанка Зьміцер |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-02-07 |
|
Менск, Савецкі |
10 сут. |
|
Актывіста "Альтэрнатывы" Дзмітрыя Сільчанку сёння асудзілі на 10 сутак арышту па артыкуле 23.34 КаАП РБ - парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў. Рашэнне вынес суд Савецкага раёну г.Мінска.
29 студзеня актывісты "Альтэрнатывы" правялі флэш-моб на тэму афіцыйнага беспрацоўя ў Беларусі. На агароджы каля Камароўскага рынка яны замацавалі імправізаваныя манекены, якія сімвалізавалі беспрацоўных, трымаючы ў руках плакаты: «Як і іншыя 1,5 мільёны беларусаў, я з’язджаю на працу ў Маскву», «Улада мяне не заўважае», «Я нічога не магу купіць на гэтым кірмашы». |
41153 |
2013-01-24 |
Яроменак Уладзімер |
м |
13.11 КаАП – «Парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву» (былы 12.17) |
2013-01-24 |
|
Менск, Першамайскі |
12 сут. |
|
Уладзімер Яроменак прыйшоў адзначацца ў РАУС Першамайскага раёну, як ён заўжды гэта робіць па чацьверам. Там яму прад’явілі пастанову суда аб тым, што ён пакараны адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 12 сутак за парушэньне правілаў прывінтыўнага нагляду. Актывіст паведаміў аб гэтым сваім паплечнікам, якія пад’ехалі й перадалі яму неабходныя рэчы перад адпраўкай у ІЧУ па зав. Акрэсьціна, менавіта там Яроменак будзе адбываць пакараньне.
З 1 лютага па 5 ен знаходзіўся ў шпіталі , і таму выйшлаў на волю толькі 9 лютага |
41154 |
2013-01-24 |
Парчынскі Яўген |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-01-24 |
Ляўчонак Пётр |
Наваполацак |
|
5 б.в. 500 000 руб. |
Мясцовы актывіст Яўген Парчынскі аштрафаваны на 500 тысяч рублёў. Яго прызналі вінаватым у правядзенні несанкцыянаванай акцыі. Працэс над актывістам вёў асабіста старшыня Наваполацкага гарадскога суду Пётр Ляўчонак, які і вырашыў, што фатаграфаванне з партрэтам Алеся Бяляцкага ў руках – гэта парушэнне заканадаўства пра вулічныя масавыя мерапрыемствы. |
41155 |
2013-01-24 |
Малашонак Сяргей |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-01-24 |
Балаболава Зінаіда |
Наваполацак |
|
25 б.в. 2 500 000 руб. |
За акцыю з фатаздымкамі Алеся Бяляцкага Сяргея Малашонка афтрафавалі на 2,5 млн. рублёў
Сяргей Малашонак настойваў на тым, каб яму даслалі афцыйную позву, дзе было б пазначана, у якасці каго і па якой справе ён мусіць з'явіцца ў гарадскую структуру МУС. Гэтыя патрабаванні былі расцэнены міліцэйскім кіраўніцтвам, як ігнараванне выкліку на допыт. І 24 студзеня ранкам Сяргея Малашонка затрымалі па дарозе дахаты – ён якраз вяртаўся з пошты, адправіўшы скргу на дзеянні міліцыянтаў, якія не жадаюць афармляць позвы належным чынам…
Сяргей Малашонак быў затрыманы да суду.
Актывіст не хаваў, што зрабў гэта на знак салідарнасці з палітвязнем |
41156 |
2013-01-24 |
Яроменак Уладзімер |
м |
|
2013-03-20 |
Паскевіч Ганна |
Менск, Першамайскі |
3 сут. |
|
У судзе Першамайскага раёна Менска 20 сакавіка паўторна разглядалася справа актывіста “Маладога фронту” Уладзі Яроменкі, якога раней пакаралі арыштам за парушэнне прэвентыўнага нагляду. Не пагадзіўшыся з ранейшым прысудам (12 сутак арышту), Яроменак абскардзіў яго ў Менгарсудзе.
Вынікам разгляду касацыйнай скаргі ў Менгарсудзе 26 лютага стала накіраванне справы на новы разгляд у той жа суд
Сёння суддзя Ганна Паскевіч, далучыўшы да ранейшых двух фактаў парушэнняў нагляду яшчэ адзін, прысудзіла яго ў канчатковым варыянце да 15 сутак арышту. Паколькі 12 сутак Яроменак адбыў раней, яму засталося даадбыць яшчэ трое сутак адміністрацыйнага арышту. |
41157 |
2013-01-22 |
Калышка Аляксандр |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-02-20 |
Піпко Сяргей |
Ліда, раённы |
|
|
20 лютага ў Лідзе адбылося судовае паседжанне над Аляксандрам Калышкам, старшынём грамадскага аб’яднання “Польскай культуры зямлі Лідскай”. Уся яго “віна” палягала ў тым, што ён разам з сябрамі арганізацыі ўсклалі кветкі і запалілі знічкі на месцы пахавання ксяндза Адама Фалькоўскага. Але праваахоўная сістэма паставілася да гэтай з’явы надзвычай насцярожана і з павышанай пільнасцю. Суддзя Сяргей Піпко накіраваў пратакол на дапрацоўку. Але не таму, што ўскладанне кветак лічыць з’явай законнай. У яго папросту узніклі сумневы ў тым, ці гэта была несанкцыянаваная акцыя.
Чарговае паседжанне суда па гэтай справе адбудзецца пазней, пасля дапрацоўкі пратакола. |
41158 |
2013-01-14 |
Лемеш Уладзімір |
м |
24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2013-01-15 |
Гарбатоўскі Юры |
Менск, Першамайскі |
|
30 б.в. 3 000 000 руб. |
Увечары 14 студзеня ў Мінску быў затрыманы салігорскі актывіст грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Уладзімір Лемеш. Маладзён быў дастаўлены ў Першамайскі РАУС.
З пастарунку актывісту ўдалося патэлефанаваць сваім родным з Салігорску і паведаміць пра затрыманне і месца знаходжання. Па словах блізкіх Уладзіміра Лемеша, яго вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Справа маладзёна мусіць быць разгледжаная 15 студзеня ў Судзе Першамайскага раёна горада Мінска. |
41159 |
2013-01-09 |
Волкава Святлана |
ж |
24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2013-01-10 |
|
Менск, Кастрычніцкі |
5 сут. |
|
Суд Кастрычніцкага раёна Мінска асудзіў актывістку кампаніі «Гавары праўду» Святлану Воўкаву да 5-ці сутак арышту. Двух іншых актывістаў Юрыя Фабішэўскага і Аляксея Марозава — да 10 сутак. Падстава — непадпарадкаванне міліцыі.
Святлану Воўкаву затрымалі 9 студзеня, калі яна выйшла з кватэры Юрыя Фабішэўскага каля 19-й гадзіны.
Хлапцоў забралі з гэтай кватэры праз паўтары гадзіны. Прадстаўнікі «Гавары праўду» не ведаюць, што магло стаць падставай затрымання. Усе актывісты мелі пры сабе ўлёткі «Грамадзянскай дамовы». |
41160 |
2013-01-09 |
Фабішэўскі Юрась |