43061 |
2010-12-01 |
Мяцеліца Алег |
м |
|
|
|
|
|
|
А 7-й раніцы на менскім вакзале міліцыя затрымала давераных асоб Уладзімера Някляева Аляксандра Фядуту і Алега Мяцеліцу, якія вярталіся з Масквы. Вагон, у якім ехалі Фядута і Мяцеліца, быў ачэплены міліцыяй у цывільным і ў форме. Давераных асоб Някляева затрымалі і адвялі ў апорны пункт. Там правялі праверку, але цягам 2 гадзін міліцыянты так нічога і не знайшлі. Яны праверылі таксама ўсіх пасажыраў, якія ехалі разам з Фядутам і Мяцеліцай, але таксама безвынікова. |
43062 |
2010-12-01 |
Шыталь Кастусь |
м |
|
|
|
|
|
|
Актывіста БХД Кастуся Шыталя затрымалі ў Браславе за распаўсюджваньне агітацыйных улётак кандыдата на пасаду прэзыдэнта Віталя Рымашэўскага. Міліцыянты па факсе перадалі ўлётку ва ўпраўленьне ўнутраных спраў Віцебскай вобласьці. Яны ўгледзелі ў тэксьце парушэньне заканадаўства — заклік да ўдзелу ў несанкцыянаванай уладамі масавай акцыі. Згодна з тэкстам улёткі, грамадзянаў запрашалі прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу сталіцы 19 сьнежня падчас падліку галасоў. Пасьля затрыманьня актывіста яго паплечнікі патэлефанавалі намесьніку старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі, і той умяшаўся ў справу. Позна ўвечары, калі на яго складалі адміністрацыйны пратакол, нехта патэлефанаваў міліцыянтам. Пасьля гэтага званку яны вярнулі хлопцу ўлёткі, вывелі з пастарунку і пасадзілі на спадарожную машыну да Мёраў. |
43063 |
2010-11-30 |
Судаленка Леанід |
м |
|
|
|
|
|
|
На памежным пераходзе “Каменны Лог” па дарозе з Літвы быў затрыманы гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, які меў пры сабе 10 асобнікаў інструкцый для кароткатэрміновых назіральнікаў. Пасажырам аўтобуса, на якім ехаў Л. Судаленка, прыйшлося больш за дзьве гадзіны чакаць, пакуль супрацоўнікі Ашмянскай мытні складалі акт аб выманьні друкаваных выданьняў. Пасьля таго, як акт аб выманьні інструкцый быў аддадзены праваабаронцу, мытнікі сказалі, што пасьля праверкі матэрыялаў на наяўнасьць незаконнай інфармацыі інструкцыі будуць вернуты. |
43064 |
2010-11-29 |
Бажына Андрэй |
м |
|
|
|
|
|
|
29 лістапада ў пераходзе станцыі мэтро «Пралетарская» да Андрэя Бажына падышлі два амапаўца. Яны сказалі, што беларускі герб «Пагоня», намаляваны на яго шаліку, зьяўляецца забароненай сымболікай, і сказалі, што ён затрыманы для засьведчаньня асобы. Малады чалавек паказаў ім пашпарт і сказаў, што іх дзеяньні незаконныя. Тады яго сілай завялі ў пакой міліцыі і абшукалі. Пры гэтым супрацоўнікі АМАП адмаўляліся назвацца. Пасьля таго, як у Андрэя Бажына знайшлі пасьведчаньні чальца ініцыятыўнай групы Андрэя Саньнікава, ён быў вызвалены. Пратакол затрыманьня й пратакол асабістага надгляду не быў складзены. |
43065 |
2010-11-27 |
Міхалевіч Натальля |
ж |
|
|
|
|
|
|
27 лістапада ў Маладэчна Павал Сяргей і Натальля Міхалевіч раздавалі побліз будынку тэхнікуму інфармацыйны бюлетэнь "Малады Фронт". Маладзёнаў неўзабаве затрымалі міліцыянты. Супрацоўнікі МУС канфіскавалі 50 асобнікаў газэтаў і адвезьлі маладафронтаўцаў ў пастарунак па вуліцы Галіцкага.
З іх узялі тлумачэньні, інспэктар па справам непаўнагадовых правёў гутарку. Маладзёнаў адпусьцілі з адзьдзелу міліцыі з бацькамі, без складаньня пратаколаў. |
43066 |
2010-11-27 |
Сяргей Павел |
м |
|
|
|
|
|
|
27 лістапада ў Маладзечна Павал Сяргей і Натальля Міхалевіч раздавалі побліз будынку тэхнікуму інфармацыйны бюлетэнь "Малады Фронт". Маладзёнаў неўзабаве затрымалі міліцыянты. Супрацоўнікі МУС канфіскавалі 50 асобнікаў газэтаў і адвезьлі маладафронтаўцаў ў пастарунак па вуліцы Галіцкага.
З іх узялі тлумачэньні, інспэктар па справам непаўнагадовых правёў гутарку. Маладзёнаў адпусьцілі з адзьдзелу міліцыі з бацькамі, без складаньня пратаколаў. |
43067 |
2010-11-26 |
Лабковіч Уладзімер |
м |
|
|
|
|
|
|
Уначы на памежным пункце “Каменны Лог” у прадстаўнікоў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімера Лабковіча і Зьміцера Салаўёва, якія вярталіся зь Вільні ў Менск, супрацоўнікі Ашмянскай мытні затрымалі інструкцыі для кароткатэрміновых назіральнікаў. На мяжы У.Лабковіча і Зьм.Салаўёва пратрымалі каля 5 гадзін. Мытнікі забралі ў іх 115 асобнікаў інструкцый, якія ўтрымліваюць інфармацыю для працы назіральнікаў на выбарчых участках. Праваабаронцы кажуць, што ўвесь час супрацоўнікі мытні раіліся з УКДБ, баючыся самастойна прымаць рашэньне – затрымаць ці прапусьціць. |
43068 |
2010-11-26 |
Салаўёў Зміцер (праваабаронца) |

43069 |
2010-11-22 |
Хамайда Барыс |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2010-11-22 |
Цыганкова Алена |
Віцебск, Чыгуначны |
5 сут. |
|
Віцебскія апазыцыянэры Барыс Хамайда і Ян Дзяржаўцаў выйшлі на вуліцу Леніна з плякатамі “Толькі байкот” і “Удзел у выбарчым фарсе – гэта здрада Радзіме”. Праз дзьве гадзіны яны апынуліся ў Чыгуначным райадзьдзеле міліцыі, дзе на іх склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаваньне. А яшчэ праз пару гадзін судзьдзя Алена Цыганкова вынесла рашэньне: пакараць Хамайду 5 суткамі арышту, а Дзяржаўцава аштрафаваць на 350 тысяч рублёў. |
43070 |
2010-11-22 |
Дзяржаўцаў Ян |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2010-11-22 |
Цыганкова Алена |
Віцебск, Чыгуначны |
|
10 б.в. 350 000 руб. |
Віцебскія апазыцыянэры Барыс Хамайда і Ян Дзяржаўцаў выйшлі на вуліцу Леніна з плякатамі “Толькі байкот” і “Удзел у выбарчым фарсе – гэта здрада Радзіме”. Праз дзьве гадзіны яны апынуліся ў Чыгуначным райадзьдзеле міліцыі, дзе на іх склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаваньне. А яшчэ праз пару гадзін судзьдзя Алена Цыганкова вынесла рашэньне: пакараць Хамайду 5 суткамі арышту, а Дзяржаўцава аштрафаваць на 350 тысяч рублёў. |
43071 |
2010-11-17 |
Дашкевіч (Палажанка) Наста |
ж |
|
|
|
|
|
|
У Менску ўвечары 17 лістапада былі затрыманыя намесьнікі старшыні зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» Наста Палажанка і Мікола Дземідзенка падчас раздачы ўлётак пра акцыю 24 лістапада на Кастрычніцкай плошчы Менску. Яны выпадкова сустрэлі міністра ўнутраных спраў Куляшова, які іх папярэдзіў аб адказнасьці. А затым Палажанка і Дземідзенка былі затрыманыя міліцыянтамі. Палажанку й Дземідзенку даставілі ў Цэнтральнае РУУС міліцыі Менску, дзе ім прапанавалі напісаць тлумачэньні, але тыя адмовіліся. Прыкладна праз гадзіну маладафронтаўскіх актывістаў адпусьцілі. |
43072 |
2010-11-17 |
Дземідзенка Мікалай |

43073 |
2010-11-15 |
Лобаў Эдуард |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
|
|
|
|
|
Супрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну Менску затрымалі актывіста «Маладога фронту» Эдуарда Лобава. Хлопец распаўсюджваў інфармацыйныя матэрыялы кампаніі «Сыходзь!», а таксама ўлёткі з заклікам прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу 24 лістапада. У пастарунку міліцыі на Эдуарда склалі пратакол паводле артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу і паведамілі, што ноч да суду ён правядзе ў турме на Акрэсьціна. Але пасьля таго, як міліцыянты забралі ў хлопца ўсе рэчы, яго раптам адпусьцілі. |
43074 |
2010-11-15 |
Пашкевіч Міхась |
м |
|
|
|
|
|
|
Актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» правялі пэрформанс «За празрыстыя выбары», які скончыўся затрыманьнем двух актывістаў і канфіскацыяй налепак з надпісам: «Хаваць трэба сьмецьце, а не галасы!». Без тлумачэньня прычын «спэцназаўцы» затрымалі Міхася Пашкевіча і Рамана Багдановіча і павезьлі ў Цэнтральны РАУС. Праз некаторы час актывістаў выпусьцілі, склаўшы пратаколы апытаньня. Але налепкі міліцыянты не аддалі. |
43075 |
2010-11-15 |
Багдановіч Раман |

43076 |
2010-11-11 |
Котаў Антось |
м |
22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) |
|
|
|
|
|
Уначы ў Першамайскім раёне Менску за распаўсюд налепак “Сыходзь!” быў затрыманы 24-гадовы актывіст БХД Антось Котаў. Актывіста пратрымалі каля трох гадзін і пасьля складаньня пратаколу адпусьцілі. Зараз Антося Котава чакае суд. Яму інкрымінуецца парушэньне артыкулу Адміністрацыйнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 21.14 ч..2 “Парушэньне правіл добраўпарадкаваньня і ўтрыманьня населеных пунктаў”. |
43077 |
2010-11-07 |
Шыла Іван |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
|
|
|
|
|
Маладафронтаўцы Андрусь Тычына і Іван Шыла прыйшлі на ўрачыстае ўскладаньне кветак да помніка Леніну з нагоды ўгодак Кастрычніцкай рэвалюцыі. Хлопцы трымалі ў рукох плякаты з надпісам "7 лістапада - дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій". На думку актывістаў арганізацыі, савецкі рэжым непасрэдна спрычыніўся да забойстваў соцень тысяч нашых суайчыньнікаў, вынішчэньня беларускай культуры і нацыянальнай сьвядомасьці і ўгодкі дзяржаўнага пераварота ня могуць лічыцца сьвяточным днём у незалежнай Беларусі, якая дагэтуль спазнае наступствы злачынных дзеяньняў улады саветаў. Са словаў актывістаў, яны зьбіраліся прыняць удзел у санкцанаванай акцыі, дзе апроч іх бралі ўдзел дзесяткі мясцовых чыноўнікаў. Аднак, маладых людзей, якія спакойна сталі побач, адразу затрымалі супрацоўнікі міліцыі і даставілі ў пастарунак. Там у дачыненьні да затрыманых склалі пратаколы за ўдзел у несанкацанаваным мерапрыемстве. |
43078 |
2010-11-07 |
Тычына Андрусь |

43079 |
2010-11-06 |
Лабачоў Валянцін |
м |
|
|
|
|
|
|
6 лістапада больш за чатыры гадзіны ўтрымлівалі ў Ленінскім адзьдзеле міліцыі Магілёва актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Валянціна Лабачова. Яго затрымалі ля Палацу гімнастыкі, які адкрываў Аляксандар Лукашэнка. Паводле хлопца, ён і трое ягоных сяброў зьбіраліся ўзьняць на паветраных шарыках некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў, каб іх змаглі пабачыць тыя, хто прыйшоў на адкрыцьцё. |
43080 |
2010-11-03 |
Лобаў Эдуард |
м |
|
|
|
|
|
|
У сераду 3 лістапада ў Менску затрымалі маладафронтаўца Эдуарда Лобава. Эдуарду прыпісалі распаўсюд “антыдзяржаўнай агітацыі”, але склалі толькі пратакол канфіскацыі.
Эдуарда Лобава затрымалі на 3 гадзіны. У пастарунку ў хлопца канфіскавалі тры сотні аб'яваў і склалі адпаведны пратакол канфіскацыі. Супрацоўнікі міліцыі настойліва прасілі маладафронтаўца ізноў падыйсьці ў адзьдзел міліцыі пры першым патрабаваньні. |