Зацемкі з няволі. Тапанімічныя

2013 2013-01-23T15:02:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vulicy-lienina-uljanauskaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота bymedia.net

Фота bymedia.net

З ліста Алеся Бяляцкага ад 9 студзеня 2013

Чытаючы беларускія лісты і паштоўкі, я зьвярнуў увагу на тое, што назвы менскіх вуліцаў набываюць усё больш і больш людзкае гучаньне: вуліца У.Сыракомлі, Я.Брыля, Старавіленская, Цнянская, Каменнагорская, Уручская – гэта тое, што я сёньня прачытаў. А вось ад назваў вуліцаў з розных іншых беларускіх гарадоў крывіць мяне, як ад аскоміны. Пішуць мне з Воршы – Чырвонаармейская, з Бярозы – Краснаармейская, з Баранавіч – Камсамольская, з Смаргоняў – Юбілейная, з Пастаў – Касманаўтаў… І толькі як прачытаў з Дрыбіну – Раснянскую, дык тады перавёў дух.

Я думаю, што культурніцкая інтэлігенцыя ў гарадах і мястэчках Беларусі магла б больш актыўна працаваць, каб тапаніміка нашых паселішчаў набывала больш беларускі характар, каб хоць новым вуліцам не давалі назвы кшталту Пясчаная, Баравая, каб іх называлі імёнамі беларускіх культурных і гістарычных дзеячоў, якія мелі дачыненьне да гэтых мясьцінаў. Таксама важна, каб не зьнікалі ранейшыя, даўнейшыя назвы ўрочышчаў, гаёў, палёў, якія займаюць новыя дамы. Бо не было ў нашых продкаў безыменнай зямлі. І гэтыя назвы з’яўляюцца часткаю нашай культурнай спадчыны.

__________

Пад агульнай назвай “Зацемкі з няволі” сабраныя рознага кшталту ўспаміны, развагі, лірычныя адступленні з лістоў Алеся Бяляцкага, дасланых з бабруйскай калоніі.  

Чытайце таксама:

Зацемкі з няволі. З нагоды Калядаў і Новага году

Зацемкі з няволі. “Хай Бог дасьць пажыць у праўдзе – усім-усім!”

Зацемкі з няволі. Пра адзін жыцьцёвы шлях да беларушчыны

Зацемкі з няволі. Метамарфоза “нефармала”

Зацемкі з няволі. Пра крыніцы аптымізму

Зацемкі з няволі. Пра дзіцячую дабрачыннасьць

Зацемкі з няволі. Мовазнаўчыя

Зацемкі з няволі. Пра паэтычныя экспромты – студэнцкія і сёньняшнія

Зацемкі з няволі. Словы падтрымкі ад сваякоў палітвязняў

Зацемкі з няволі. Пра паэзію веры і надзеі

Зацемкі з няволі. Пра інтэлектуальны супраціў

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international