Зацемкі з няволі. Метамарфоза “нефармала”
З ліста Алеся Бяляцкага ад 29 сьнежня 2012
28 сьнежня мяне канчаткова заваліла лавіна лістоў і паштовак: атрымаў каля 500 пасланняў з Беларусі і з усяго сьвету.
І такім пераходным мосьцікам паміж лістамі з-за мяжы ды лістамі, якія прыйшлі да мяне з Беларусі, магла б стаць віншавальная паштоўка, падпісаная амбасадарамі і прадстаўнікамі дыпламатычных місіяў. Гэта такое вельмі сур’ёзнае і афіцыйнае пасланьне, нягледзячы, здавалася б, на неафіцыйную нагоду – сьвята Божага Нараджэньня і Новага году. Ды і я не зьяўляюся ніякай афіцыйнай асобаю.
Раней, за саветамі, такіх, як я, ды іншых прадстаўнікоў беларускіх няўрадавых арганізацыяў называлі “нефармаламі”. Але вось такая дзіўная ў Беларусі склалася сітуацыя. Што афіцыйныя прадстаўнікі цывілізаваных еўрапейскіх краінаў і ЗША віншуюць з сьвятам чалавека, які сядзіць у зьняволеньні і якога беларускія ўлады лічаць злачынцам.
_____
Пад агульнай назвай “Зацемкі з няволі” сабраныя рознага кшталту ўспаміны, развагі, лірычныя адступленні з лістоў Алеся Бяляцкага, дасланых з бабруйскай калоніі.
Чытайце таксама:
Зацемкі з няволі. “Хай Бог дасьць пажыць у праўдзе – усім-усім!”