Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс на 16 красавіка:
Падзея: 9 красавіка 2024 году ў брэсцкім СІЗА памёр Аляксандр Кулініч, які абвінавачваўся ў "абразе Лукашэнкі".
"Ён не прызнаваўся палітвязнем, таму што не было звестак аб тым, што ён пазбаўлены волі", — адзначае юрыст "Вясны" Павел Сапелка.
"У яго хапіла смеласці сказаць тое, што баяцца сказаць іншыя", — кажа адна з удзельніц акцыі памяці Аляксандра Кулініча у Беластоку.
Каментар: Скарга ў Камітэт па праваах чалавека ААН былога палітзняволенага Змітра Фурманава застала зарэгістраваная.
"Я нічога не зрабіў таго, пад што можна падвясці, што я злачынец", — кажа Фурманаў.
Каментар эксперта: "Палітычныя рэпрэсіі як перашкода на шляху да дасягнення роўнасці". Праваабаронца "Вясны" Наталля Сацункевіч выступіла з лекцыяй у Цюрыхскім універсітэце:
"Перадаю цёплыя словы, якія я пачула падчас мерапрыемтсва ў Цюрыху, усім беларусам і беларускам!".