viasna on patreon

Беларуску асудзілі да двух гадоў калоніі, з яе спагналі больш за 100 тысяч рублёў Дапоўнена

2024 2024-04-22T13:42:30+0300 2024-04-22T19:48:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mingarsud_shylda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінскі гарадскі суд 19 красавіка 2024 году абвясціў прысуд Анастасіі Мацяш. Як сцвярджаецца ў пастанове, яна была моўнай кансультанткай тэлеканалу "Белсат", прызнанаму ў Беларусі "экстрэмісцкім фармаваннем".

Прысуд агучыла суддзя Святлана Макарэвіч.

Згодна з прыcудам, Анастасія Мацяш з 19 чэрвеня 2021 года па 15 лістапада 2023 году з'яўлялася моўнай кансультанткай польскага тэлебачання «TVP», у склад якога ўваходзіць польскі тэлеканал «БЕЛСАТ tv BELSAT». Падчас працы яна нібыта праводзіла моўныя кансультацыі, перакладала, карэктавала і рэдагавала тэксты, якія потым выкарыстоўваліся на «БЕЛСАТ». У пастанове таксама сказана, што за ўдзел у «экстрэмісцкай дзейнасці» Анастасія Мацяш нібыта атрымала «злачынны» даход, 40 000 польскіх злотых, 12 258 долараў і 8 575 еўра.

Суд прызнаў жанчыну ўдзельніцай экстрэмісцкага фармавання і прызначыў ёй два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штраф памерам 500 базавых велічынь (20 000 рублёў) паводле ч. 3 арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) Крымінальнага кодэксу. У Анастасіі канфіскаваны асабісты камп'ютар і мабільны тэлефон. У пастанове суду сказана, што «з абвінавачанай спагнана 102 415 рублёў і 12 капеек у якасці даходу, атрыманага злачынным шляхам».

Сваю віну Анастасія Мацяш не прызнала.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства