viasna on patreon

Зацемкі з няволі. Мовазнаўчыя

2013 2013-01-18T21:45:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viachorka_vincuk-1981.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вінцук Вячорка праводзіць на Майстроўні моўныя заняткі. Філфак БДУ, 1981-82 навучальны год (фота svaboda.org)

Вінцук Вячорка праводзіць на Майстроўні моўныя заняткі. Філфак БДУ, 1981-82 навучальны год (фота svaboda.org)

З ліста Алеся Бяляцкага ад 29 сьнежня 2012

Мой стары-стары сябра Вінцук Вячорка да калядаў напісаў мне цэлы ліст. Ня так даўно прыслалі мне раздрукоўку з інтэрнэту, дзе Вінцук піша, што мы знаёмыя з ім з 1982-га году. Хачу ўдакладніць: з 1981-га. Вось так даўно гэта было, што ўжо і гады блытаюцца. Але я дакладна ведаю, што гэта быў 81-ы год. Бо менавіта ў верасьні 81-га, атрымаўшы пасьля будатраду грошы, я выбраўся ў вандроўку па Беларусі. Ішоў, пад’язджаў аўтастопам па Берасьцейшчыне, Гродзеншчыне, Міншчыне, і ў Мікалаеўшчыне сустрэўся з мастаком Міколам Купавам, які праз тыдзень у Менску і зьвёў мяне з Вінцуком. Гэта была гістарычная для мяне сустрэча. Тыя ўрыўкі, кавалачкі і шматкі маіх тлумных і нясьмелых памкненьняў у бок беларушчыны ў адзін дзень набылі ясную форму. Я дакладна зразумеў, што я буду рабіць у сваім жыцьці.

Дык вось, Вінцук, апроч усяго, выдатнейшы “жывы” беларускі мовазнаўца, піша: “слова “Каляды” нічым не пярэчыць хрысьціянскаму канону, і я не ўхваляю яго татальную замену словам “Раство” (або “Ражджаство”)… Яшчэ моўны асьпект Калядаў: ялінка, а ня “ёлка”. З-пад якой і зычу таго, чаго і сам сабе зычыш”.

Далей Вінцук Вячорка піша, што адная з тэмаў, якая яго турбуе, гэта сітуацыя з выкарыстаньнем беларускага лацінскага алфавіту, які пачалі ўжываць пры напісаньні беларускіх геаграфічных назваў, напрыклад, у метро. Ён нагадвае, што правапіс лацінкаю беларускай мовы ўжо быў распрацаваны і не абы кім, а мовазнаўцам Браніславам Тарашкевічам і навукоўцам Янам Станкевічам. Вінцук піша: “Памылкова лічыць, што лацінка ў нас адпачатку плён польскае абэцэды. У XVI – XVII ст. квітнела лацінамоўная культура і адукацыя. Гусоўскі – толькі малая частка айсбергу… Былі тысячы іншых мастацкіх, перыядычных, дыпламатычных, прыватных, навучальных тэкстаў на лацінскай мове, пісаных беларусамі для беларусаў, бо мы былі часткаю лацінскае цывілізацыі. І ў гэтых тэкстах ужываліся беларускія геаграфічныя назвы, асабовыя імёны, сталыя моўныя формулы. Гэта значыць, без ніякага пасярэдніцтва польскае мовы беларусы выкарыстоўвалі графічны рэсурс лаціны для беларускіх словаў”.     

__________

Пад агульнай назвай “Зацемкі з няволі” сабраныя рознага кшталту ўспаміны, развагі, лірычныя адступленні з лістоў Алеся Бяляцкага, дасланых з бабруйскай калоніі.  

Чытайце таксама:

Зацемкі з няволі. “Хай Бог дасьць пажыць у праўдзе – усім-усім!”

Зацемкі з няволі. Пра адзін жыцьцёвы шлях да беларушчыны

Зацемкі з няволі. Метамарфоза “нефармала”

Зацемкі з няволі. Пра крыніцы аптымізму

Зацемкі з няволі. Пра дзіцячую дабрачыннасьць

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства