Навіны на тэму: свабода сумлення

Ладуцька адмовіўся прымаць пастара пратэстанскай царквы

16.01.2013 Ладуцька адмовіўся прымаць пастара пратэстанскай царквы

Менскія ўлады не хочуць размаўляць з прадстаўнікамі пратэстанцкай царквы “Новае жыццё”.

05.12.2012 Царкву «Новае жыцьцё» ня высяляць. Справа закрытая

Адміністрацыя ЖРЭА Маскоўскага раёна Менску заявіла, што адмаўляецца ад будынку царквы «Новае жыцьцё».

«Новае жыццё» пачало штодзённыя малітвы за захаванне будынка

30.11.2012 «Новае жыццё» пачало штодзённыя малітвы за захаванне будынка

28 лістапада на сходзе Царкоўнай Рады было прынята рашэнне праводзіць штодзённыя малітвы за захаванне будынка царквы.

Высяляюць царкву «Новае жыццё»

28.11.2012 Высяляюць царкву «Новае жыццё»

27 лістапада вернікі атрымалі адпаведную судовую позву. Паводле рашэння Вышэйшага гаспадарчага суда, яны павінны вызваліць будынак да 5 снежня.

Пратэстанцкі святар звяртаецца да ўладаў у звязку з ціскам на Змітра Дашкевіча

02.10.2012 Пратэстанцкі святар звяртаецца да ўладаў у звязку з ціскам на Змітра Дашкевіча

Епіскап Сяргей Цвор просіць улады правесці расследаванне неправавых дзеянняў адміністрацыі мазырскай калоніі ў дачыненні да Дзмітрыя Дашкевіча

Віктар Адзіночанка: Ёсць вялікія праблемы з рэалізацыяй права на свабоду сумлення ў нашай краіне (відэа)

01.06.2012 Віктар Адзіночанка: Ёсць вялікія праблемы з рэалізацыяй права на свабоду сумлення ў нашай краіне (відэа)

Па афіцыйным меркаванні рэлігійная сітуацыя ў Беларусі стабільная і бесканфліктная, хоць найбольшая вага і належыць Беларускай праваслаўнай царкве. Між тым, ёсць і іншыя погляды на праблему з рэалізацыяй права на свабоду сумлення.

31.05.2012 Міхаіл Мускі. Суд 1 чэрвеня

15 траўня моладзевага актывіста Міхаіла Мускага адправілі з ЦІП на вул. Акрэсціна ў ваенную частку пад канвоем для праходжання тэрміновай службы. Цяпер ён знаходзіцца ў вайсковай частцы № 22313 (Віцебская вобл., Лепельскі р-н, в Бароўка).

17.05.2012 Адмовіўся ад пашпарта — ва ўнівэрсытэт не паступіш

Мікалай Сурба, як і ягоныя бацькі, адмовіўся ад пашпарта з асабістым ідэнтыфікацыйным нумарам. Бяз пашпарта ў яго не прымаюць дакумэнты, каб прайсьці агульнанацыянальнае тэставаньне.

Альтэрнатыўная грамадзянская служба: людзі ёсць, закону няма

16.05.2012 Альтэрнатыўная грамадзянская служба: людзі ёсць, закону няма

Каардынатар кампаніі “За альтэрнатыўную грамадзянскую службу” Яўген Асіеўскі, адзначыў, што “артыкул Канстытуцыі аб альтэрнатыўнай грамадзянскай службе ёсць. Ёсць людзі, якія жадаюць прайсці альтэрнатыўную службу замест вайсковай. А закона, які б тлумачыў, як такую службу праходзіць, няма”.

Вернікаў у Вялікдзень прымусілі фарбаваць фасады дамоў - да прыезду Батуры

18.04.2012 Вернікаў у Вялікдзень прымусілі фарбаваць фасады дамоў - да прыезду Батуры

Старшыня Мінаблвыканкаму прыязджае ў Салігорск на адкрыццё новага скурна-венералагічнага дыспансеру 18 красавіка. Праваслаўных вернікаў, якія з’яўляюцца работнікамі СГУВП “ЖКГ “Комплекс”, гэткім чынам прымусілі фарбаваць дамы да прыезду чыноўніка нават у светлае свята Вялікдня.

Андрэс Херкель: “Хто яны, палітычныя вязні Еўропы?”

02.04.2012 Андрэс Херкель: “Хто яны, палітычныя вязні Еўропы?”

Калі я вярнуўся дахаты, я перапрануўся са свайго звычайнага строю з гальштукам у цішотку, якую мне падарылі ў Осла, з надпісам “Свабоду Алесю Бяляцкаму”. Зараз я пішу гэтыя радкі, а партрэт Алеся ў мяне на грудзі, надпіс – на маім жываце. Летась я сустракаўся з Алесем у Нарвэгіі. А сёлета я атрымаў цішотку з патрабаваннем ягонага вызвалення.

Мінадукацыі: папярэджаньні ад рэктара “спрыяюць рэалізацыі права на адукацыю”

16.03.2012 Мінадукацыі: папярэджаньні ад рэктара “спрыяюць рэалізацыі права на адукацыю”

Аляксандр Салдаценка, адлічаны ў лютым з Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта за ўдзел у акцыях салідарнасьці з палітзняволенымі, атрымаў адказы з Міністэрства адукацыі і Пракуратуры Партызанскага раёну Менска на свае скаргі з нагоды неправамоцнага папярэджаньня, вынесенага рэктарам МДЛУ Натальляй Баранавай.

Нападкі на пратэстантаў з’явіліся і ў шклоўскай раёнцы

13.03.2012 Нападкі на пратэстантаў з’явіліся і ў шклоўскай раёнцы

Па тэксту артыкул амаль нічым не адрозніваецца ад аналагічных, надрукаваных пад рознымі назвамі ў шэрагу раёнак Магілёўшчыны напрыканцы лютага. Паказальна, што аўтарамі тэкста кожны раз называюцца іншыя людзі, і змяшчаецца ён у газетах пад рознымі рубрыкамі.

Севярынец адмаўляецца працаваць у нядзелю

02.03.2012 Севярынец адмаўляецца працаваць у нядзелю

Як шчыры вернік, Павел Севярынец адмаўляецца працаваць у нядзелю. Ён спадзяецца ўладзіць з гаспадаром пытанне аб выходным дні 11 сакавіка. Павел лічыць здзекам для мільёна ўвацаркоўленых хрысціян перанос працоўнага дня на нядзелю.

Раёнкі Магілёўшчыны змясцілі артыкулы з нападкамі на пратэстантаў

29.02.2012 Раёнкі Магілёўшчыны змясцілі артыкулы з нападкамі на пратэстантаў

Адразу некалькі раённых газет Магілёўскай вобласці ў сваіх апошніх нумарах змясцілі артыкулы, накіраваныя супраць неназваных “антыхрысціянскіх сектаў”. Артыкулы ўтрымліваюць прыкладна аднолькавы тэкст, але ідуць ў розных раённых газетах пад рознымі назвамі, кожны раз падпісаныя іншымі людзьмі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства