viasna on patreon

Віктар Адзіночанка: Ёсць вялікія праблемы з рэалізацыяй права на свабоду сумлення ў нашай краіне (відэа)

2012 2012-06-01T22:20:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/adzinochanka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца, сябра БХК Віктар Адзіночанка

Праваабаронца, сябра БХК Віктар Адзіночанка

Па афіцыйным меркаванні рэлігійная сітуацыя ў Беларусі стабільная і бесканфліктная, хоць найбольшая вага і належыць Беларускай праваслаўнай царкве. Між тым, ёсць і іншыя погляды на праблему з рэалізацыяй права на свабоду сумлення.

На думку кандыдата філасофскіх навук Віктара Адзіночанкі, "Закон аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях" усё ж носіць дыскрымінацыйны і рэпрэсіўны характар, бо існуюць шматлікія перашкоды для дзейнасці пратэстанскіх суполак і нетрадыцыйных рэлігій.

Так, у 2007-2008 гадах праводзілася шырокая кампанія па абароне правоў на свабоду сумлення. Былі сабраныя больш за 50 000 подпісаў, якія разам з «Калектыўным зваротам грамадзянаў Беларусі» арганізатары кампаніі даслалі ў Канстытуцыйны суд, прэзідэнту Беларусі, у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

З тых часоў сітуацыя мала ў чым змянілася, але чамусьці гэтыя праблемы менш агучваюцца.

Даведка аб рэлігійнай сітуацыі і рэлігійных арганізацыях у Рэспубліцы Беларусь за 2011 год

Віктар Адзіночанка: Ёсць вялікія праблемы з рэалізацыяй права на свабоду сумлення ў нашай краіне (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства