viasna on patreon

Севярынец адмаўляецца працаваць у нядзелю

2012 2012-03-02T23:50:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/seviarynec-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Севярынец. Архіўнае фота.

Павел Севярынец. Архіўнае фота.

Як шчыры вернік, Павел Севярынец адмаўляецца працаваць у нядзелю. Ён спадзяецца ўладзіць з гаспадаром пытанне аб выходным дні 11 сакавіка. Павел лічыць здзекам для мільёна ўвацаркоўленых хрысціян перанос працоўнага дня на нядзелю.

-Зараз Вялікі пост для хрысціянаў, і указ Лукашэнкі – проста выклік, гэта зроблена дэманстратыўна. Лукашэнка ведае пра рэакцыю цэркваў, і калі ён не адмяняе свайго ўказу – гэта проста выклік, - кажа Павел Севярынец.

Нагадаем, у Беларусі працоўны дзень з пятніцы, 9 сакавіка, пераносіцца на нядзелю -- 11 сакавіка. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 1 сакавіка.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства