viasna on patreon

Альтэрнатыўная грамадзянская служба: людзі ёсць, закону няма

2012 2012-05-16T14:23:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ags-presucha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Асіеўскі, Андрэй Чарнавусаў, Алег Яўзрэзаў і Кірыл Канстанцінаў падчас прэс-канферэнцыі

Яўген Асіеўскі, Андрэй Чарнавусаў, Алег Яўзрэзаў і Кірыл Канстанцінаў падчас прэс-канферэнцыі

Прадстаўнікі кампаніі “За альтэрнатыўную грамадзянскую службу” правялі прэс-канферэнцыю, падчас якой узнялі праблему адсутнасці ў Беларусі адмысловага закону, які б рэгуляваў парадак праходжання альтэрнатыўнай службы асобамі, якія па сваіх перакананнях не жадаюць праходзіць вайсковую службу.

У прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі кампаніі “За альтэрнатыўную грамадзянскую службу” Яўген Асіеўскі і Кірыл Канстанцінаў, а таксама сёлетнія прызыўнікі, якія жадаюць прайсці альтэрнатыўную службу: Алег Яўзрэзаў з Бабруйску і Андрэй Чарнавусаў з Ліды. Апошні ўжо падаў скаргу ў суд на рашэнне ваенкамата аб прызыве яго на вайсковую службу.

Каардынатар кампаніі “За альтэрнатыўную грамадзянскую службу” Яўген Асіеўскі, адзначыў, што “артыкул Канстытуцыі аб альтэрнатыўнай грамадзянскай службе ёсць”. “У законе “Аб вайсковай службе” ёсць некалькі артыкулаў, у якіх прысутнічае фармулёўка “альтэрнатыўная служба”. Ёсць людзі, якія жадаюць прайсці альтэрнатыўную службу замест вайсковай. А закона, які б тлумачыў, як такую службу праходзіць, няма”,- заявіў Яўген Асіеўскі.

“Асобы, якія дамагаюцца альтэрнатыўнай службы – гэта не “ўхілісты”, а свядомыя адмоўшчыкі, якія не жадаюць праходзіць службу ў вайсковай форме, са зброяй у руках. Яны гатовыя да таго, што тэрмін службы іх будзе даўжэйшы, чым у выпадку службы ў войску”,- звярнуў увагу прысутных журналістаў Яўген Асіеўскі.

Паводле звестак прадстаўнікоў кампаніі, падчас сёлетняга прызыву ў войска, які пачаўся 1 лютага і скончыцца 31 траўня, заяву на альтэрнатыўную грамадзянскую службу напісалі 12 чалавек. Кірыл Канстанцінаў звярнуў увагу на тое, што прызыўнікі вельмі часта ня ведаюць сваіх правоў, чым актыўна карыстаюцца ваенкаматы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства