viasna on patreon

Высяляюць царкву «Новае жыццё»

2012 2012-11-28T12:18:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/carkva-novae-zhyccio.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Царква "Новае жыццё",  фота newlife.by

Царква "Новае жыццё", фота newlife.by

27 лістапада вернікі атрымалі адпаведную судовую позву. Паводле рашэння Вышэйшага гаспадарчага суда, яны павінны вызваліць будынак да 5 снежня.

Юрыст царквы Сяргей Луканін тлумачыць, што падставаю для высялення стала быццам бы нямэтавае выкарыстанне зямлі, на якой стаіць царква.

У 2002 годзе вернікі набылі на ўскрайку Мінску былы кароўнік і адрамантавалі яго за свае грошы. Праблемы пачаліся сем год таму. Але цяпер, па словах юрыста, небяспека высяленьня найбольш рэальная.

“У 2005 годзе было прынятае рашэнне Мінгарвыканкама, паводле якога нас пазбавілі зямлі. Было адзначана, што будынак царквы будзе прымусова выкуплены. Мы прайшлі праз 30 судовых працэсаў, адстойваючы сваё права на маёмасць. На жаль, усе яны былі прайграныя”, - узгадвае юрыст.

У 2006 годзе вернікі былі вымушаныя праз галадоўку распачаць змаганне за царкву. Больш за 200 вернікаў на працягу 23 дзён нічога не елі, толькі пілі ваду.

Пасля гэтага пастара царквы запрасілі ў Адміністрацыю прэзідэнта, дзе з ім размаўляў Алег Праляскоўскі – тагачасны намеснік кіраўніка Адміністрацыі, курыраваў ідэалагічныя пытанні. Лукашэнка быў у тэме гэтай справы і папрасіў вернікаў спыніць галадоўку, каб вырашыць пытанне ў прававым поле. Вернікі пайшлі на гэта, аднак справу перадалі ў Вышэйшы гаспадарчы суд на новы разгляд.

У 2008 годзе Мінгарвыканкам прапаноўваў вернікам выдзяліць іншы ўчастак для пабудовы царквы – у раёне МКАД, на вуліцы Шаранговіча. Але пратэстанты ад такой прапановы адмовіліся, спаслаўшыся, што рашэнне па іх справе яшчэ не прынята. Больш за тое, прапаноўвалася недастатковая для царквы плошча. З улікам усіх пад'язных шляхоў і неабходнага месца для стаянкі аўтамабіляў вернікі змаглі б паставіць толькі вагончык на 50 чалавек. У цяперашнім будынку царква мае залу на тысячу месцаў.

У 2009 годзе Вышэйшы гаспадарчы суд пастанавіў, што царква “Новае жыццё” парушае закон.

Паводле атрыманай судовай позвы (за 27 лістапада 2012 года), у абшчыны ёсць тыдзень на тое, каб пакінуць будынак. Сёння адбыўся сход, на якім вернікі вырашылі, якімі будуць іх далейшыя дзеянні па абароне сваёй царквы.

24 гадзіны ў суткі вернікі будуць знаходзіцца ў будынку царквы і маліцца, перадае БелаПАН.

Акрамя таго, штодня ў 19.00 будуць праходзіць спецыяльныя малітоўныя службы ў абарону і падтрымку царквы. На гэтыя службы прыхаджане "Новага жыцця" запрашаюць усіх неабыякавых людзей, у тым ліку журналістаў.

Парафіяне нават не разглядаюць варыянт добраахвотнага высялення з будынка, які яны пабудавалі на месцы разбуранага кароўніка.

Акцыя ў абарону царквы "Новае жыццё", 2006 год, фота newlife.by
Пастанова суда аб высяленні царквы "Новае жыццё", фота newlife.by
Пастанова суда аб высяленні царквы "Новае жыццё", фота newlife.by

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства