Навіны на тэму: ААН
26.05.2021 Руперт Колвіл: заклікаем неадкладна вызваліць Рамана Пратасевіча і Сафію Сапегу
Заява прэс-сакратара Упраўлення Вярхоўнага Камісара ААН па правах чалавека Руперта Колвіла з нагоды затрымання Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапега.
17.05.2021 Спецдакладчыкі ААН звярнуліся да Беларусі з запытам аб сітуацыі з праваабаронцамі і работнікамі СМІ
Спецдакладчык па пытанні аб становішчы праваабаронцаў, Працоўная група па адвольных затрыманнях, Спецдакладчык па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, Спецдакладчык па правах людзей з інваліднасцю, Спецдакладчык па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду перакананняў і іх свабоднае выказвання, Спецдакладчык па пытанні аб правах на свабоду мірных сходаў і свабоду ўдзелу ў аб'яднаннях, Спецдакладчык па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў, Спецдакладчык па пытанні аб катаваннях і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відах абыходжання і пакарання звярнуліся з лістом да беларускай дзяржавы па сітуацыі з крыміналізацыяй дзейнасці праваабаронцаў і работнікаў СМІ ў Беларусі.
03.05.2021 У ААН перададуць дадзеныя аб катаваннях у Беларусі
Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (IAPB) перадасць сабраныя сведчанні для далейшага расследавання пад эгідай ААН, паведаміў кіраўнік платформы Енс Модвіг. Пра гэта пішуць naviny.by.
08.04.2021 "Фактычна яны былі затрыманыя за супрацоўніцтва з ААН". Што вядома пра справу "Офіса па правах людзей з інваліднасцю"?
Дырэктарка Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend) Вольга Смалянка распавяла "Вясне" пра ціск на калегаў-праваабаронцаў, чаму беларускім уладам у цяперашняй палітычнай сітуацыі нязручны "Офіс" і з чым можа быць звязаны пераслед Сяргея Драздоўскага і Алега Граблеўскага.
02.04.2021 Эксперты ААН: Беларусь павінна пакласці канец практыцы жорсткасці і беспакаранасці праваахоўных органаў
Эксперты ААН па правах чалавека заклікалі Беларусь пакласці канец практыцы празмернага прымянення сілы, арыштаў, адвольных затрыманняў і жорсткага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстаў і ажыццяўлення рэпрэсій, накіраваных супраць журналістаў і супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі.
02.04.2021 Спецдакладчык ААН збірае дадзеныя аб рэалізацыі права на свабоду мірных сходаў і асацыяцый з мэтай вырашэння праблемаў клімату
Спецыяльны дакладчык ААН Клеман Ньялетсосі Вуль заклікае дзяржавы, грамадскія арганізацыі і іншыя ўплывовыя структуры прадаставіць інфармацыю аб рэалізацыі права на свабоду мірных сходаў і асацыяцый, што арганізуюцца для справядлівага вырашэння праблемаў клімату.
24.03.2021 Савет ААН па правах чалавека заклікаў Беларусь забяспечыць правядзенне "свабодных прэзідэнцкіх выбараў"
Члены Савета ААН у правах чалавека ўхвалілі рэзалюцыю, у якой асуджаюцца дзеянні ўладаў у Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх, паведамляецца на сайце ААН.
20.03.2021 Спецдакладчык ААН: Ціск на беларускіх праваабаронцаў ўзмацняецца
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы праваабаронцаў Мэры Лолар заявіла аб сваёй занепакоенасці, выкліканай узмоцненнем ціску на праваабаронцаў у Беларусі.
09.03.2021 Футбольны заўзятар "БАТЭ" звярнуўся ў ААН са скаргай на міліцыянтаў, якія сарвалі яму прагляд матчу праз шалік з "Пагоняй"
44-гадовы футбольны заўзятар "БАТЭ" Сяргей Бахун звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН з нагоды парушэння яго правоў у 2014 годзе на стадыёне падчас матчу БАТЭ — «Слован» (Славакія), калі яго затрымала міліцыя за з'яўленне на арэне з шалікам з гербам "Пагоня".
06.03.2021 Праваабаронцы праінфармавалі спецдакладчыкаў ААН пра 90-суткавы арышт гамяльчанкі
Праваабаронцы “Вясны” праінфармавалі спецыяльных дакладчыкаў ААН па факце шматразовага і паслядоўнага прызначэння адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мірных акцыях пратэсту жыхарке Гомеля Анастасіі Перавошчыкавай.
25.02.2021 ААН: Органы папярэдняга расследавання Беларусі атрымалі 4644 скаргі аб прымяненні сілы і спецсродкаў сілавікамі
Органы папярэдняга расследавання Беларусі атрымалі 4644 скаргі аб прымяненні фізічнай сілы і спецсродкаў прадстаўнікамі МУС, якія разганялі несанкцыянаваныя пратэсты.
24.02.2021 У ААН заклікалі ўсе дзяржавы свету адмовіцца ад смяротнага пакарання
На пасяджэнні Савета ААН па правах чалавека 23 лютага Вярхоўны камісар ААН Мішэль Бачэлет нагадала ўдзельнікам, што смяротнае пакаранне мае незваротны і непапраўны характар. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце ААН.
17.02.2021 Праваабаронцы звярнуліся ў ААН у звязку з сітуацыяй пры акрэдытацыі СМІ на суд Бабарыкі
Праваабаронцы звярнуліся ў ААН у звязку з парушэннем галоснасці судовага разбіральніцтва і дыскрымінацыйным падыходам у дачыненні да незалежных СМІ пры акрэдытацыі на суд па справе Бабарыка
11.02.2021 11 лютага – Міжнародны дзень жанчын і дзяўчынак у навуцы
Жанчыны і дзяўчынкі ўносяць неацэнны ўклад у інавацыйныя тэхналогіі, якія дапамагаюць пераадольваць бар'еры і мяняць жыццё да лепшага, паведамляецца на афіцыйна старонцы ААН у Беларусі ў Фэйсбуку.
02.02.2021 БХК і "Вясна" зноў звярнуліся да спецдакладчыкам ААН з-за грубых парушэнняў правоў Віктара Бабарыкі
Беларускі Хельсінкскі Камітэт і Праваабарончы цэнтр "Вясна" просяць экспертаў ААН заклікаць беларускія ўлады забяспечыць палітвязню Віктару Бабарыка права на абарону і справядлівае судовае разбіральніцтва яго крымінальнай справы, а таксама даць магчымасць абскарджання прысуду ў апеляцыйным парадку.