viasna on patreon

Эксперты ААН: Беларусь павінна пакласці канец практыцы жорсткасці і беспакаранасці праваахоўных органаў

2021 2021-04-02T16:36:11+0300 2021-04-02T16:50:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aan1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Эксперты ААН па правах чалавека* заклікалі Беларусь пакласці канец практыцы празмернага прымянення сілы, арыштаў, адвольных затрыманняў і жорсткага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстаў і ажыццяўлення рэпрэсій, накіраваных супраць журналістаў і супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі.

Як паведамляецца, падчас мірных пратэстаў, прымеркаваных да Дня Волі 25 сакавіка 2021 года, былі затрыманыя 176 чалавек, а праз два дні - 247 чалавек, у ліку якіх аказалася сямёра журналістаў.

Напярэдадні Дня Волі Следчы камітэт Беларусі, дзяржаўны наглядны орган, папярэдзіў тых, хто планаваў удзельнічаць у "несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах" пра пагрозу крымінальнай адказнасці.

"Мы ўстрывожаныя шматлікімі, магчыма, адвольнымі арыштамі і затрыманнямі, якія мелі месца на мінулым тыдні і сведчаць аб практыцы жорсткасці праваахоўных органаў у дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных акцый. Мы занепакоеныя тым, што сілавыя службы ўсё яшчэ не прыцягнутыя да адказнасці за празмернае прымяненне сілы як у перадвыбарчы перыяд, так і пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 г.

Мы надзвычай занепакоеныя тым, што замест таго, каб прыцягнуць вінаватых у злачынствах да адказнасці, улады спрабуюць здушыць усе формы нязгоды, выкарыстоўваючы неапраўданую жорсткасць, запалохванне і ўсё часцей высоўваючы крымінальныя абвінавачванні супраць тых, хто рэалізуе свае асноўныя правы або абараняе ахвяраў парушэнняў правоў чалавека!" - сказалі эксперты.

Паводле паведамленняў, у 2020 г. многія журналісты і праваабаронцы падвяргаліся пераследам і затрыманням пры ажыццяўленні імі назірання за ходам мірных сходаў, на падставе, нібыта, "удзелу ў арганізацыі або фінансаванні несанкцыянаваных мерапрыемстваў", проста за ажыццяўленне імі законных службовых абавязкаў. Падобная крыміналізацыя - трывожная тэндэнцыя, якая павінна неадкладна спыніцца.

Эксперты падкрэслілі, што "забарона катаванняў і іншых жорсткіх бесчалавечных або прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання не абмяжоўваецца дзеяннямі, накіраванымі супраць асоб, пазбаўленых волі, але адносіцца таксама да выпадкаў празмернага гвалту з боку органаў аховы правапарадку, напрыклад, падчас правядзення затрыманняў або аховы мірных сходаў".

У справаздачах указваецца, што Следчы камітэт вызначыў прымяненне гвалту і абсталявання для разгону дэманстрацый супрацоўнікамі праваахоўных органаў як апраўданае і суразмернае, і супраць сілавых структур у судах не было ўзбуджана ніводнай крымінальнай справы ў сувязі з паведамленнямі аб катаваннях і жорсткім абыходжанні, учыненых у мінулым годзе.

"Забеспячэнне інстытуцыйнай і асабістай адказнасці за парушэнні правоў чалавека з'яўляецца абавязкам дзяржавы ў рамках міжнароднага права. Невыкананне гэтага абавязацельства не толькі спрыяе захаванню панавальнай атмасферы беспакаранасці, але параўнальна з саўдзелам у сур'ёзных злачынствах.

Мы выказалі сваю заклапочанасць наўпрост ураду і падкрэслілі неабходнасць правядзення аператыўнага, эфектыўнага, дакладнага і непрадузятага расследавання з мэтай прыцягнення да адказнасці вінаватых у выпадках адвольных затрыманняў, катаванняў і жорсткага абыходжання", - заявілі эксперты.


*Эксперты ААН:

  • Спецыяльны дакладчык па пытанні аб катаваннях і іншых жорсткіх, бесчалавечных або прыніжаючых годнасць відах абыходжання і пакарання Нільс Мельцэр
  • Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн,
  • Спецыяльны дакладчык па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднага выказвання Ірэн Хан,
  • Спецыяльны дакладчык па пытанні аб правах на свабоду мірных сходаў і асацыяцыі Клеман Вуль,
  • Незалежны эксперт па пытанні аб абароне ад гвалту і дыскрымінацыі па прыкмеце сэксуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасці Віктар Мадрыгал-Борлас
  • Працоўная група ААН па адвольных затрыманнях: Лейх ТуміЭліна Штайнэрт, Мірыям Экстрада-Касцільа, Мумба МалілаСёнг-Філ Хонг.

Спецыяльныя дакладчыкі з'яўляюцца часткай так званых спецыяльных працэдур Савета па правах чалавека. Спецыяльныя працэдуры, найбуйнейшы орган незалежных экспертаў у сістэме ААН па правах чалавека, - гэта агульная назва незалежных механізмаў Савета па ўстанаўленню фактаў і маніторынгу, якія займаюцца альбо сітуацыямі ў канкрэтнай краіне, альбо тэматычнымі праблемамі ва ўсіх частках свету. Эксперты па спецыяльных працэдурах працуюць на грамадскіх пачатках; яны не з'яўляюцца супрацоўнікамі ААН і не атрымліваюць зарплату за сваю працу. Яны незалежныя ад любога ўрада ці арганізацыі і служаць у сваёй асабістай якасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства