viasna on patreon

Суд над рэчыцкай настаўніцай і абнаўленне спіса "экстрэмісцкіх матэрыялаў": хроніка пераследу дзявятага студзеня Дапоўнена

2025 2025-01-09T16:25:37+0300 2025-01-10T13:23:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/taccjana-dabrynina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9 студзеня 2025 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Яшчэ адну рэчыцкую настаўніцу будуць судзіць за "экстрэмізм"

viktoryja-kascjukhina.jpg
Вікторыя Касцюхіна

У судзе Рэчыцкага раёна 13 студзеня прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы Вікторыі Касцюхінай. Яе абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Працэс будзе ўзначальваць суддзя Вольга Фядосава.

Пра палітычны пераслед настаўніцы паведаміў рэчыцкі праўладны тэлеграм-канал. Паводле яго, жанчыну пераследуюць за тое, што яна "в скромном чатике в вайбере на 11 человек среди своих коллег и подружек ругала "крывавы рэжым", благами которого она не чуралась пользоваться".

Акрамя таго, яе абвінавацілі ў тым, што на выбарах 2020-га году настаўніца галасавала за Святлану Ціханоўскую.

Таксама паведамляецца, што адзін суд над Касцюхінай ужо адбыўся і ёй далі штраф — пасля гэтага яе звольнілі з працы ў раённай гімназіі, напісала "Гомельская Вясна".


Прадавачку вясковай крамы на Віцебшчыне асудзілі за "распаўсюд экстрэмізму"

taccjana-dabrynina.jpg
Таццяна Дабрыніна

Як паведаміў дзявятага студзеня тэлеграм-канал "Витебск, я гуляю!", у 2021 годзе мёрская газета пісала пазітыўную нататку аб прадавачцы крамы ў аграгарадку Наўгароды Таццяне Дабрынінай.

Сёння суддзя Ірына Яскевіч у судзе Мёрскага раёну разглядала справу жанчыны паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Вынік судовага пасяджэння пакуль невядомы.


У Рэчыцы за "экстрэмізм" судзілі настаўніцу, якая раней уваходзіла ў склад выбарчай камісіі

У судзе Рэчыцкага раёна восьмага студзеня адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы супрацаць Святланы Сашэнка, якую абвінавацілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Справу разгляаў суддзя Генадзь Шэвель. Вынік суда пакуль невядомы.

Як стала вядома "Гомельскай вясне", Сашэнка да апошняга часу працавала настаўніцай гісторыі ў адной са школ Рэчыцкага раёна. У 2018 годзе падчас выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў яна была ў складзе выбарчай камісіі.


Сайт і сацсеткі праекту "Petitions.bу" прызнаныя "экстрэмісцкімі"

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёну Мінска 30 снежня. Нагадаем, напачатку снежня праўладныя тэлеграм-каналы пагражалі датычным да парталу petitions.bу.

Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:

  • Telegram-каналы і чаты "ГУРНЕВIЧ", "Papera", "Papera. Archive";
  • Instagram старонка "free_bird_by";
  • TikTok-старонкі "ZA САБАЦЬКУ", "this_is_hrodna", "belsat¬_l".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства