viasna on patreon

Маці палітзняволенай Юліі Лаптановіч асудзілі да 2,5 годоў "хатняй хіміі"

2025 2025-01-05T13:02:00+0300 2025-01-07T13:03:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/laptanovichy01.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палітзняволеную Таццяну Васільеву затрымалі ў Пружанах 27 жніўня 2024 года. Яе абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за інтэрв'ю тэлеканалу "Белсат" у 2021 годзе. 23 снежня Брэсцкі абласны суд агучыў жанчыне прысуд — два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ, паведаміла "Наша Ніва". Таццяну вызвалілі ў зале суда. Справу разглядаў суддзя Мікалай Сянько.

Ігар і Юлія Лаптановічы з дзецьмі
Ігар і Юлія Лаптановічы з дзецьмі
Вядома, што Таццяну затрымлівалі ў студзені 2024 года падчас рэйду КДБ за дапамогу палітвязням. У лютым Таццяну асудзілі паводле ч. 2 ст. 24.15 КоАП за "атрыманне замежнай бязвыплатнай дапамогі". Яе дачка — шматдзетная Юлія Лаптановічутрымліваецца за кратамі больш за тры гады. Муж Юліі, якога таксама асудзілі па палітычнай справе, летась цалкам адбыў тэрмін пакарання і выйшаў на волю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства