viasna on patreon

Праваабаронцы праінфармавалі спецдакладчыкаў ААН пра 90-суткавы арышт гамяльчанкі

2021 2021-03-06T17:05:22+0300 2021-03-06T19:16:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/perevlshhikova.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: flagshtok.info

Фота: flagshtok.info

Праваабаронцы “Вясны” праінфармавалі спецыяльных дакладчыкаў ААН па факце шматразовага і паслядоўнага прызначэння адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мірных акцыях пратэсту жыхарке Гомеля Анастасіі Перавошчыкавай.

Пераслед дзяўчыны пачаўся напрыканцы студзеня 2021 года і да гэтага часу яе судзілі не менш за шэсць разоў, а агульная колькасць прызначаных сутак дасягнула 90. Таксама па месцы жыхарства Анастасіі Перавошчыкавай і ў доме яе дзядулі былі праведзеныя вобшукі, у выніку якіх канфіскаваная ўся тэхніка.

Па словах маці, пераслед у дачыненні да яе дачкі пачаўся праз тое, што ёй быў распрацаваны макет сцяга Навабеліцкага раёна г. Гомеля. Таксама дзяўчыну вінавацяць ва ўдзеле не менш чым у 10 мірных акцыях пратэсту.

З гэтай нагоды праваабаронцы “Вясны” звярнуліся да Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб праве на свабоду мірных сходаў і асацыяцый Клемана Ньялетсосі Вуля і Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне Ірэн Хан

“З 8 лютага і да сённяшняга дня Анастасія Перавошчыкава знаходзіцца ў зняволенні за рэалізацыю сваіх правоў на мірны сход і выказванне меркавання”, - адзначаецца ў паведамленні да спецыяльных працэдур ААН.

Праваабронцы падкрэсліваюць, што такога кшталту практыка прымянення нормаў КаАП з’яўляецца заганнай, мае палітычна матываваны характар, ужываецца з мэтай аказання ціску на Анастасію Перавошчыкаву.

Згодна з п. 3.1 Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “палітычны зняволены”, пазбаўленне волі (у тым ліку і адміністрацыйны арышт) у сувязі з негвалтоўным ажыцяўленнем свабодаў, гарантаваных міжнароднымі нормамі права ў галіне правоў чалавека, з’яўляецца падставай для прызнання чалавека палітычным зняволеным з патрабаваннем неакладнага яго вызвалення.

Гэтыя патрабаванні ў поўнай меры датычацца ўсіх адміністрацыйна арыштаваных за удзел, арганізацыю мірных сходаў і заклікі да іх правядзення, пра што праваабаронцамі “Вясны” ўжо неаднаразова заяўлялася.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства