Навіны на тэму: ААН
03.12.2019 Спецыяльныя дакладчыкі ААН праінфармаваныя аб узмацненні рэпрэсій да ўдзельнікаў мірных сходаў
Юрысты і эксперты Праваабарончага цэнтра “Вясна” ў сувязі з апошнімі рэпрэсіямі ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных сходаў, якія праходзілі падчас выбарчай кампаніі, падрыхтавалі і накіравалі зварот да органаў ААН па правах чалавека.
02.12.2019 Фестываль кіно і "Жывая бібліятэка" — як можна адзначыць Дзень правоў чалавека?
7 снежня Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”, ААН у Беларусі і WATCH DOCS Belarus запрашаюць на “Жывую Бібліятэку”. Мерапрыемства прысвечана Дню правоў чалавека — 10 снежня.
29.11.2019 16 актыўных дзён супраць гендэрнага гвалту ў Беларусі. Што варта зрабіць і наведаць
Зь ініцыятывы ААН у лістападзе праходзіць сусьветная кампанія «16 актыўных дзён супраць гендэрнага гвалту». Патлумачым, дзеля чаго гэта робіцца, і што адбываецца ў Беларусі ў рамках кампаніі.
25.11.2019 Гвалт і жанчыны — праблема, якая актуальная і для Беларусі
25 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын. Таму ПЦ "Вясна" паразмаўляла з тымі, хто займаецца "гендарным пытаннем" — актывісткамі, юрысткамі, праваабаронцамі.
25.11.2019 КПЧ ААН прыняў рашэнні па двух скаргах беларускага фрылансера
21 лістапада Камітэт па правах чалавека ААН апублікаваў два рашэнні па скаргах беларускага журналіста Кастуся Жукоўскага, якога на працягу 2015-2016 гадоў ўлада сістэматычна пераследвала за супрацоўніцтва з польскім спадарожнікавым тэлеканалам «Белсат».
21.11.2019 Спецдакладчыца ААН па Беларусі занепакоена пакараннем дзецям па злачынствах наркатычнага профілю
Спецдакладчыца ААН па пытанні правы чалавека ў Беларусі Анаіс Марын выказала сур'ёзную занепакоенасць у дачыненні да дзяцей, якія адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі тэрмінам да 11 гадоў за злачынствы наркатычнага профілю.
21.10.2019 Камітэт ААН па правах чалавека прыняў шэсць новых рашэнняў па скаргах беларусаў
Кіраўнік гомельскага Цэнтра стратэгічных цяжбаў (ГЦСТ) Леанід Судаленка пракаментаваў рашэнні, прынятыя на апошняй, восеньскай 126-й сесіі Камітэта ААН па правах чалавека па скаргах беларускіх грамадзян.
18.10.2019 На Генасамблеі ААН заслухалі даклад аб сітуацыі ў Беларусі напярэдадні парламенцкіх выбараў
Спецдакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марын прадставіла на пасяджэнні Камітэта па сацыяльных, гуманітарных і культурных пытаннях даклад аб сітуацыі ў Беларусі напярэдадні парламенцкіх выбараў.
10.10.2019 Праваабарончая кааліцыя накіравала альтэрнатыўны даклад у межах UPR
Трэці цыкл Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) пройдзе ў рамках 36-ы сесіі Савета па правах чалавека ААН з 4 па 15 траўня 2020 года ў Жэневе (Швейцарыя). Кааліцыя праваабарончых арганізацый падрыхтавала альтэрнатыўны даклад пра выкананне Рэспублікай Беларусь абавязацельстваў у галіне правоў чалавека і ўжо накіравала яго ў ААН.
09.10.2019 Гвалт, сэксізм, працоўная дыскрымінацыя... Што абмяркуюць беларускі ў ААН?
Цэнтр «Яе правы» ў кааліцыі з грамадскім аб'яднаннем «Радзіслава» падрыхтаваў справаздачу па ажыццяўленню гендарнай роўнасці і захаванню правоў жанчын у Беларусі ў рамках Універсальнага перыядычнага агляду (УПА).
26.09.2019 «Паліцэйскія рэйды, высяленні, пагромы». Што казалі пра ромаў на сайд-івэнце АБСЕ
У межах Нарады БДІПЧ АБСЕ прайшоў сайд-івэнт «Гвалт у дачыненні да ромскага насельніцтва ў Расіі, Беларусі і Украіне: паліцэйскія рэйды, гвалтоўныя высяленні, пагромы», у якім прыняў удзел і праваабарончы цэнтр "Вясна".
20.09.2019 Наталля Сацункевіч: "Выдатна, што КПЧ чуе НДА і канкрэтных людзей, якія працуюць на месцах"
19 і 20 верасня ў Цэнтры міжнародных даследаванняў у Жэневе праходзіць Еўрапейская рэгіянальная кансультацыя па Агульных заўвагах Камітэта па правах чалавека ААН па артыкуле №21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГПП) «Права на мірныя сходы».
19.08.2019 Вярхоўны суд адказаў Міколу Качурцу наконт штрафу за бел-чырвона-белы сцяг
Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску пакараў у красавіку 2019 году актывіста Міколу Качурца штрафам у памеры 102 рублі за бел-чырвона-белы сцяг, з якім віцяблянін сфатаграфаваўся на Дзень Волі. Качурэц абскардзіў пастанову ў абласным судзе, але безвынікова. Напісаў скаргу ў Вярхоўны суд – і вось які адказ атрымаў.
12.08.2019 Пасля візіту непаўналетняй ў ІСН праваабаронцы звярнуліся ў ААН
Праваабаронцы "Вясны" звярнуліся да Спецыяльнай дакладчыцы ААН па пытанні аб гвалце ў адносінах да жанчын Дубраўкі Шымановіч з просьбай заклікаць беларускія ўлады правесці эфектыўнае і дакладнае расследаванне фактаў зневажальнага годнасць абыходжання супрацоўнікамі праваахоўных органаў у дачыненні да непаўналетняй А.
12.08.2019 Эка-актывістка са Светлагорску звярнулася са скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека
Эка-актывістка са Светлагорску Таццяна Наскова звярнулася з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека. На міжнародным узроўні яна падымае пытанне, чаму ў 70-ці тысячным горадзе немагчыма публічна выказаць пратэст, звязаны з экалагічнай праблемай горада.










