viasna on patreon

Савет ААН па правах чалавека заклікаў Беларусь забяспечыць правядзенне "свабодных прэзідэнцкіх выбараў" Дакумент

2021 2021-03-24T23:06:35+0300 2021-03-24T23:08:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/un_hrc-2017.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зала Савета па правах чалавека. Фота: un.org

Зала Савета па правах чалавека. Фота: un.org

Члены Савета ААН у правах чалавека ўхвалілі рэзалюцыю, у якой асуджаюцца дзеянні ўладаў у Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх, паведамляецца на сайце ААН.

Дакумент, прапанаваны Партугаліяй ад імя Еўрасаюза, падтрымалі 20 краін, сем прагаласавалі супраць і 20 краін устрымаліся. Усе папраўкі, вылучаныя Беларуссю, Кітаем і Расіяй, былі адхіленыя.

resolution_24.03.21.jpg
Галасаванне за рэзалюцыю па Беларусі. Фота з тэлеграм-канала Еўрарадыё

У ліку сааўтараў рэзалюцыі больш за сорак краін, уключаючы Украіну. У дакуменце выказваецца "глыбокая заклапочанасць" сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі і асуджаюцца "грубыя парушэнні правоў чалавека, адвольныя затрыманні і арышты апазіцыянераў, журналістаў, праваабаронцаў і звычайных грамадзян".

Аўтары рэзалюцыі выказваюць "сур'ёзную заклапочанасць у сувязі паведамленнямі аб тым, што напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх у Беларусі былі здзейсненыя парушэнні правоў чалавека, уключаючы шматлікія акты катаванняў; гвалтоўныя знікненні; выкраданні і адвольныя выправаджэнні, у тым ліку палітычна матываванае адвольнае выправаджэнне з тэрыторыі Беларусі членаў Каардынацыйнага савета; адвольныя затрыманні і арышты, у тым ліку непаўналетніх; акты сэксуальнага і гендэрнага гвалту".

Члены Савета па правах чалавека заклікалі Беларусь спыніць прымяненне празмернай сілы супраць удзельнікаў мірных акцый пратэсту, забяспечыць правядзенне свабодных і справядлівых прэзідэнцкіх выбараў, а таксама пачаць "сапраўдны дыялог" з апазіцыяй.

Рэзалюцыя надзяляе Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і незалежных экспертаў ААН неабходнымі паўнамоцтвамі для вывучэння ўсіх паступаючых паведамленняў аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі з мэтай выяўлення і прыцягнення да адказнасці вінаватых.

Члены Савета адкінулі ў агульнай складанасці 14 паправак да дакумента, прапанаваных дэлегацыямі Беларусі, Кітая і Расійскай Федэрацыі.

У сваім выступе прадстаўнік афіцыйнага Мінска Андрэй Таранда заявіў, што Беларусь "катэгарычна не прымае факт разгляду сітуацыі з правамі чалавека ў Савеце правоў чалавека" і адхіляе ўсе абвінавачванні і "суб'ектыўныя ацэнкі аўтараў рэзалюцыі". Таранда таксама заклікаў Савет адмовіцца ад прыняцця краінавых рэзалюцый, адзначыўшы, што "падобныя дакументы выходзяць за межы прававога мандата СПЧ ААН".

Савет ААН па правах чалавека заклікаў Беларусь забяспечыць правядзенне "свабодных прэзідэнцкіх выбараў"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства