viasna on patreon

Супрацоўніка дэлегацыі Еўрасаюза ў Беларусі асудзілі да 4 гадоў калоніі

2025 2025-01-10T09:34:00+0300 2025-01-10T09:34:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/khila_mikalaj.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напрыканцы снежня ў Мінску асудзілі 41-гадовага Мікалая Хілу. Яго прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў — ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы) і ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый). Суддзя Алена Ананіч прызначыла Мікалаю чатыры гады пазбаўлення волі, піша выданне Politico.

Мікалай — пратэстанцкі прапаведнік у царкве евангельскіх хрысціянаў-баптыстаў "Дабравесце", а таксама супрацоўнік дэлегацыі Еўрасаюза ў Беларусі. Яго затрымалі ў 24 кастрычніка 2023 года. Са слоў афіцыйнага прадстаўніка ЕС затрыманне адбылося каля будынку дэлегацыі ЕС супрацоўнікамі беларускага КДБ.

Судовы працэс над палітвязнем распачаўся 23 снежня ў Мінскім гарадскім судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства