viasna on patreon

11 лютага – Міжнародны дзень жанчын і дзяўчынак у навуцы Відэа

2021 2021-02-11T16:43:11+0300 2021-02-11T17:33:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/womeninscience-banner.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыя з сайта unwomen.org

Ілюстрацыя з сайта unwomen.org

Жанчыны і дзяўчынкі ўносяць неацэнны ўклад у інавацыйныя тэхналогіі, якія дапамагаюць пераадольваць бар'еры і мяняць жыццё да лепшага, паведамляецца на афіцыйна старонцы ААН у Беларусі ў Фэйсбуку.

Успышка пандэміі наглядна прадэманстравала найважнейшую ролю жанчын-даследчыкаў на розных этапах барацьбы з COVID-19, пачынаючы з паглыблення ведаў пра вірус і заканчваючы распрацоўкай метадаў тэставання і вакцыны супраць віруса.

У сувязі з гэтым у 2021 годзе святкаванне Дня будзе прысвечана тэме "Жанчыны-навукоўцы на пярэднім краі барацьбы з COVID-19".

"Жанчыны, якія складаюць 70% усіх медыцынскіх работнікаў, адносяцца да ліку тых, хто больш за ўсё пацярпеў ад гэтай пандэміі і хто ўзначальвае дзейнасць па барацьбе з ёй.

За апошні год маштабы гендэрнай няроўнасці рэзка павялічыліся, паколькі жанчыны больш за ўсё пацярпелі ад закрыцця школаў і на іх лёг асноўны цяжар працы па дому.

Шматлікія жанчыны-вучоныя апынуліся ў сітуацыі, калі зачыніліся лабараторыі і ўзраслі іх абавязкі па даглядзе, што скараціла іх час для правядзення крытычна важных даследванняў. Для жанчын, што працуюць у навучных галінах, гэтыя праблемы павялічылі і без таго цяжкую сітуацыю", - адзначыў у сваім пасланні Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутырыш

За апошнія 15 гадоў сусветная супольнасць дасягнула значных поспехаў у справе ўключэння жанчын і дзяўчынак у навуку. Нягледзячы на гэта, жанчыны і дзяўчынкі да гэтага часу сутыкаюцца з абмежаваннямі ў гэтай сферы.

На сённяшні дзень сярод навуковых даследчыкаў прадстаўлена менш за 30% жанчын.

Паводле звестак ЮНЕСКА за 2014-2016 гады, толькі 30% дзяўчат, навучэнцаў у ВНУ, выбіраюць навукова-тэхнічныя дысцыпліны. Па ўсім свеце, доля дзяўчат, якія абралі такія дысцыпліны, нікчэмна малая ў сферы ІКТ (3%), натуральных навуках, матэматыцы і статыстыцы (5%), а таксама інжынірынгу, прамысловасці і будаўніцтве (8%).

Навука і гендэрная роўнасць з'яўляюцца неад'емнымі элементамі працэсу дасягнення Мэтаў развіцця, уключаючы тыя, якія выкладзены ў Парадку дня ўстойлівага развіцця да 2030 года.

Дзяўчатам трэба паверыць у свае сілы ў якасці навукоўцаў, даследчыц, наватарак, інжынераў і вынаходніц! Далучайцеся да дыскусіі, выкарыстоўваючы хэштэш #WomenInScience.

Нагадаем, 22 снежня 2015 года Генеральная Асамблея прыняла Рэзалюцыю A/RES/70/212, якой пастанавіла абвясціць 11 лютага Міжнародным днём жанчын і дзяўчынак у навуцы.

11 лютага – Міжнародны дзень жанчын і дзяўчынак у навуцы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства