Быхаўчанін Аляксандр Шачанок не здаецца
У чарговы раз ён скардзіцца ў пракуратуру Магілёўскай вобласці на рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць участковага міліцыянта Віталя Вашчылы.
У пачатку траўня жыхары Оршы з непрыхаваным абурэннем дзяліліся адзін з адным ашаламляльнай інфармацыяй. На Зайцаўскіх могілках, што размешчаны на гарадской ускраіне, нейкія вандалы разграмілі больш за 30 помнікаў. Следчы камітэт па Аршанскім раёне паведаміў: падазраваны затрыманы.
Начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Беларусі Аляксандр Антановіч катэгарычна абверг звесткі, выкладзеныя ў інтэрнэце ў нядаўнім артыкуле былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Алеся Міхалевіча. Палітыка могуць звінаваціць у нанясенні ўрону «дзелавой рэпутацыі КДБ».
Сёння афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта Беларусі Аляксандр Герасімаў заявіў у інтэрв'ю БелаПАН, што крымінальная справа па ч. 2 арт. 193 КК у Беларусі распачатая ўпершыню. Але менавіта па гэтым складзе злачынства ў 2006 г. была ўзбуджаная крымінальная справа супраць актывістаў "Партнёрства", нагадвае Павел Сапелка, які прадстаўляў бок абароны ў гэтай крымінальнай справе.
Пра з'яўленне сцяга на даху інтэрната медыцынскага універсітэту апыталі віцебскую актывістку "Еўрапейскай Беларусі" Алену Семенчукову. Супрацоўнікі міліцыі сказалі дзяўчыне, што завялі справу паводле гэтага інцыдэнту, бо на даху інтэрната нібыта былі пашкоджаныя нейкія трубы, пра што маецца адпаведны акт. І цяпер трэба знайсці таго, хто нанёс матэрыяльную шкоду.