viasna on patreon

"Я вельмі спадзявалася, што калі-небудзь мы сустрэнемся". Сімвалічная "хросная" — пра Алеся Пушкіна

2023 2023-07-18T16:13:00+0300 2023-07-24T10:31:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/camilla_hansen.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сімвалічнай "хроснай" (кампанія #WeStandBYyou, арганізаваная швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco) палітзняволенага Алеся Пушкіна з'яўлялася дэпутатка шведскага парламенту Каміла Хансэн. "Вясна" папрасіла адказаць яе на некалькі пытанняў — пра жыццё і творчасць Алеся Пушкіна і пра далейшыя дзеянні дэпутаткі.

camilla_hansen.jpeg
Дэпутатка шведскага парламенту Каміла Хансэн

Чаму вы абралі менавіта Алеся Пушкіна ў якасці "хросніка"?

"Я не вельмі шмат ведала пра асабістыя гісторыі палітзняволеных, калі пагадзілася ўзяць удзел у кампаніі Libereco #WeStandBYyou і стаць "хроснай". Мне прапанавалі апекаваць Алеся Пушкіна, і я пагадзілася: свабода культурнага выказвання з'яўляецца асноўным правам чалавека і важным элементам дэмакратыі".

Вы ніколі не бачылі Алеся Пушкіна ўжывую, але ці маглі б вы распавесці, якім вам уяўляўся гэты чалавек?

"Азнаёміўшыся з яго творчасцю, з яго гісторыяй абароны правоў чалавека супраць жорсткага прыгнятальніку і з тым, што мне распавядалі іншыя, я вельмі спадзявалася, што калі-небудзь мы сустрэнемся, каб адсвяткаваць яго свабоду і вольную дэмакратычную Беларусь. Ён мог бы столькі ўсяго мне распавесці пра беларускую гісторыю і культуру. Я ўсё думаю пра адзін здымак, на якой ён стаіць адзін з бела-чырвона-белым сцягам перад сцяной з шчытоў і ўзброеных людзей (з марша пратэсту ў Мінску 4 верасня 2020 года). На гэтым здымку бачна яго смеласць. Я ўяўляю яго вельмі смелым чалавекам".

Пэўна, вы разглядалі працы Алеся Пушкіна і чыталі пра яго перфомансы. Што вам з гэтага запамятавалася больш за ўсё?

"Да кампаніі Libereco я нічога не ведала пра шматлікую культурную спадчыну Алеся Пушкіна. Мяне ўразіла, наколькі разнастайна яго мастацтва: пачынаючы з перфомансаў, яго акцый і да цудоўных партрэтаў, кожнадзённых замалёвак і працы над рэстаўрацыяй гістарычнага будынку".

Вы напісалі ў Facebook, што спрабавалі раней (да смерці Алеся) запытваць інфармацыю пра справу і здароўе Алеся Пушкіна. Якім быў гэты працэс і вынікі?

"Я напісала пісьмо беларускаму рэжыму, каб выказаць сваю занепакоенасць становішчам палітычных зняволеных агулам і Алеся Пушкіна ў прыватнасці. Ніякага адказу не было".

Якія вашыя планы і далейшыя дзеянні як "хроснай" пасля смерці Алеся?

"Я буду працягваць задаваць пытанні, цяпер ужо з патрабаваннем незалежнага расследавання яго смерці, з патрабаваннямі дасягу праваабарончых арганізацый да інфармацыі пра яго справу. Нарэшце, менавіта рэпрэсіўная дыктатура ў Беларусі нясе за яе адказнасць і павінна быць прыцягнута да адказнасці.

Міжнародная супольнасць таксама павінна дзейнічаць, і таму я звярнулася да ўраду Швецыі з пытаннем пра тое, якія дзеянні ён гатовы зрабіць для паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў сувязі са смерцю Алеся Пушкіна і дакладам Спецыяльнага дакладчыка па правах чалавека ў Беларусі, які абмяркоўваўся на 53-й сесіі Савета ААН па правах чалавека, якая скончылася ў пятніцу 14 ліпеня.

Я таксама працягну працу з Сеткай за вольную і дэмакратычную Беларусь у шведскім парламенце. Мы хочам падвысіць узровень ведаў пра Беларусь і дэмакратычныя сілы ўнутры яе і за яе межамі сярод усім сябраў партаменту".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства