Навіны на тэму: сілавыя структуры

Сведчаць пацярпелыя: "Пакуль ён ірваў на мне адзенне, біў і абражаў, я стрымана спытвала, чаму ён дазваляе так паводзіць сябе"

20.10.2021 Сведчаць пацярпелыя: "Пакуль ён ірваў на мне адзенне, біў і абражаў, я стрымана спытвала, чаму ён дазваляе так паводзіць сябе"

Год назад, 25 кастрычніка, Аляксандру (імя змененае) затрымалі, калі яна хавалася з сяброўкамі ў пад'ездзе пасля разгону мірнага маршу ў Мінску, ледзь не задушылі ўласнай хусткай, пашкодзілі плячо. Дзяўчына распавяла сваю гісторыю затрымання "Вясне".

Марфе Рабковай дазволілі ў СІЗА сустрэцца з мужам

13.10.2021 Марфе Рабковай дазволілі ў СІЗА сустрэцца з мужам

Палітзняволеная праваабаронца "Вясны" Марфа Рабкова пабачылася з мужам падчас спаткання 13 кастрычніка.

Пяць пацярпелых па справе і два гады "хатняй хіміі": вынеслі прысуд ветэрынару за кінутае курынае яйка на аўтамабіль ДАІ

05.10.2021 Пяць пацярпелых па справе і два гады "хатняй хіміі": вынеслі прысуд ветэрынару за кінутае курынае яйка на аўтамабіль ДАІ

У судзе Першамайскага раёна г. Мінска 4 кастрычніка вынесены прысуд па крымінальнай справе супраць ветэрынарнага доктара Рыгора Чагадаева, якога вінавацілі ў пагрозе ўжывання гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

"Прадстаўляць закон, парушаючы закон". Размова з былым сілавіком — у падкасце "Вясна прыйдзе"

25.08.2021 "Прадстаўляць закон, парушаючы закон". Размова з былым сілавіком — у падкасце "Вясна прыйдзе"

У новым выпуску падкаста былы супрацоўнік ППС Міраслаў распавядае пра свой досвед працы ў міліцыі і Фрунзенскім РУУС горада Мінска, у тым ліку падчас жнівеньскіх падзей 2020 года. А таксама пра тое, як уладкаваная сілавая сістэма і як думаюць тыя, хто ў ёй застаецца.

ДФР, Следчы камітэт, Акрэсціна, умовы ўтрымання і спроба вярбоўкі. Гісторыя затрыманай валанцёркі “Вясны” Яўгеніі Бабаевай

19.07.2021 ДФР, Следчы камітэт, Акрэсціна, умовы ўтрымання і спроба вярбоўкі. Гісторыя затрыманай валанцёркі “Вясны” Яўгеніі Бабаевай

Мінскую валанцёрку Яўгенію Бабаеву затрымалі 14 ліпеня – у той дзень прыйшлі і да іншых праваабаронцаў “Вясны”. Пасля трох сутак яе нечакана выпусцілі з прапановай супрацоўніцтва з сілавікамі. Пра гэта, а таксама пра вобшук, допыты, умовы утрымання на Акрэсціна – чытайце ў гісторыі Яўгеніі.

“Працяг катаванняў сёння дашчэнту выпальвае нашу спакойную і бяспечную будучыню”

26.06.2021 “Працяг катаванняў сёння дашчэнту выпальвае нашу спакойную і бяспечную будучыню”

Год таму юрыст ПЦ “Вясна” Павел Сапелка разважаў пра тое, што ў беларускім законе і практыцы няма эфектыўных інструментаў барацьбы з катаваннямі, а потым надышоў крывавы жнівень з сотнямі параненых, тысячамі збітых, падвергнутых фізічнаму і псіхалагічнаму гвалту па палітычных і ідэалагічных матывах.

"Выказваў адкрытую непрыязнасць да супрацоўнікаў праваахоўных органаў". Сяргея Трэшчанку асудзілі на 3 гады калоніі за расшар відэа і каментар да яго

24.06.2021 "Выказваў адкрытую непрыязнасць да супрацоўнікаў праваахоўных органаў". Сяргея Трэшчанку асудзілі на 3 гады калоніі за расшар відэа і каментар да яго

24 чэрвеня ў Гомельскім абласным судзе працягнулася пасяджэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да Сяргея Трэшчанкі, якога абвінавачваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса. 

“Міліцыя не павінна так біць дубінкай людзей”. Прысуд у Асіповічах за знявагу падпалкоўніка міліцыі

17.06.2021 “Міліцыя не павінна так біць дубінкай людзей”. Прысуд у Асіповічах за знявагу падпалкоўніка міліцыі

У судзе Асіповіцкага раёна 16 чэрвеня вынесены прысуд па крымінальнай справе за абразу супрацоўніка міліцыі (арт. 369 КК РБ). На лаве падсудных – жыхар аграгарадка Лапіч Генадзь Казючыц.

«Ён дастаў белую каністру з вадкасцю і сказаў: "Гэта кіслата. Ты калі-небудзь адчуваў, як плавіцца скура?"» Чарговае сведчанне катаванняў у Фрунзенскім РУУСе ў траўні

16.06.2021 «Ён дастаў белую каністру з вадкасцю і сказаў: "Гэта кіслата. Ты калі-небудзь адчуваў, як плавіцца скура?"» Чарговае сведчанне катаванняў у Фрунзенскім РУУСе ў траўні

На гэты раз хлопец, які сутыкнуўся з жорсткасцю ў Фрунзенскім РУУСе, распавёў "Вясне назірае" пра новыя спосабы катаванняў, а таксама пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна і сваіх сукамернікаў. 

«Ён надзеў мне на галаву баксёрскі шлем, сабе – баксёрскія пальчаткі і пачаў біць…» Катаванні ў Фрунзенскім РУУС гэтай вясной

12.06.2021 «Ён надзеў мне на галаву баксёрскі шлем, сабе – баксёрскія пальчаткі і пачаў біць…» Катаванні ў Фрунзенскім РУУС гэтай вясной

Аляксандр распавёў «Вясна назірае» пра жорсткае затрыманне, збіццё сілавікамі, катаванні ў РУУСе, суд і ўмовы ўтрымання для «палітычных» на Акрэсціна.

У Гомелі за заклікі за гвалту над амапаўцамі судзяць Дзмітрыя Канеўскага

28.05.2021 У Гомелі за заклікі за гвалту над амапаўцамі судзяць Дзмітрыя Канеўскага

Гомельскі абласны суд 28 траўня пачаў разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Дзмітрыя Канеўскага за каментар з заклікамі да гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх сем’яў

Прысуд за сарваную з твару супрацоўніка міліцыі маску - два з паловай гады "хатняй хіміі"

26.05.2021 Прысуд за сарваную з твару супрацоўніка міліцыі маску - два з паловай гады "хатняй хіміі"

У судзе горада Жодзіна 26 траўня вынесены прысуд Анастасіі Герыловіч, якая сарвала маску з супрацоўніка міліцыі і тым самым здзейсніла гвалт альбо пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Пяць год "хатняй хіміі" запрасіў пракурор жыхарцы Жодзіна за гвалт над маёрам, які ўдарыў жанчыну

25.05.2021 Пяць год "хатняй хіміі" запрасіў пракурор жыхарцы Жодзіна за гвалт над маёрам, які ўдарыў жанчыну

Суд горада Жодзіна 25 траўня пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Анастасіі Герыловіч, якая па версіі следства сарвала маску з супрацоўніка міліцыі

 Што адбываецца ў працэсе над Таццянай Туравец, якую вінавацяць у гвалце да супрацоўнікаў міліцыі?

24.05.2021  Што адбываецца ў працэсе над Таццянай Туравец, якую вінавацяць у гвалце да супрацоўнікаў міліцыі?

Суд Віцебскага раёну 24 траўня працягвае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да жыхаркі пасёлку Ноўка Таццяны Туравец.

Дзве тысячы рублёў за каментар у Telegram патрабуюць міліцыянты ад маці ў дэкрэце

22.05.2021 Дзве тысячы рублёў за каментар у Telegram патрабуюць міліцыянты ад маці ў дэкрэце

У судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска 21 траўня пачаўся суд над Ірынай Барздовай за абразу супрацоўнікаў міліцыі (арт. 369 Крымінальнага кодэксу). 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства