Навіны на тэму: свабода перамяшчэньня

Міжнародная праваабаронца ўпершыню пасля больш як трох гадоў забароны на ўезд наведала Беларусь

19.04.2017 Міжнародная праваабаронца ўпершыню пасля больш як трох гадоў забароны на ўезд наведала Беларусь

Вользе Саламатавай так і не ўдалося даведацца, які дзяржаўны орган і на які перыяд увёў забарону: з Беларусі не прыйшло адказу па сутнасці ні на адну яе скаргу ці запыт. Нягледзячы на гэта, эксперт Хельсінкскага Фонду па правах чалавека (Варшава) працягвала працу па Беларусі.

Міліцыянты казалі: прасіць вады і правы чалавека будзеш у Расіі

13.04.2017 Міліцыянты казалі: прасіць вады і правы чалавека будзеш у Расіі

Вольга Рошчына правяла 13 сутак на Акрэсціна і атрымала забарону на ўезд у Беларусь на 10 гадоў. Беларускія СМІ пісалі, што Вольга — шараговая турыстка, якая апынулася не ў тым месцы і не ў той час. Але гэта не зусім так.

Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС: зварот праваабаронцы варты ўвагі

04.04.2017 Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС: зварот праваабаронцы варты ўвагі

Праваабаронца са Смаргоні Алесь Дзергачоў накіраваў у Адміністрацыю прэзідэнта прапанову аб унясенні зменаў ва Указ «Аб спрашчэнні парадку выезду з Рэспублікі Беларусь".

Беларусь дэпартуе двух затрыманых на акцыях пратэсту украінцаў

29.03.2017 Беларусь дэпартуе двух затрыманых на акцыях пратэсту украінцаў

Беларусь дэпартуе двух грамадзян Украіны, раней затрыманых на сакавіцкіх акцыях пратэсту. Трэці затрыманы застанецца ў Беларусі адбываць 15-дзённы арышт.

Amnesty International: Экстрадыцыяй блогера Лапшына Беларусь парушыла свае міжнародныя абавязальніцтвы

15.02.2017 Amnesty International: Экстрадыцыяй блогера Лапшына Беларусь парушыла свае міжнародныя абавязальніцтвы

Экстрадыцыяй Аляксандра Лапшына ў Азербайджан, дзе яму пагражаюць катаванні, беларускія ўлады парушылі свае абавязальніцтвы ў рамках міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, заявіла АІ.

Украінскаму пісьменніку Сяргею Жадану анулявалі забарону на ўезд у Беларусь

11.02.2017 Украінскаму пісьменніку Сяргею Жадану анулявалі забарону на ўезд у Беларусь

Украінскі пісьменнік Сяргей Жадан, які прыехаў на кніжную выставу ў Мінск і Стральцоўскі літаратурны фэст, быў затрыманы сілавікамі. Прычына — знаходжанне ў расійскім «чорным спісе» з фармулёўкай «за датычнасць да тэрарыстычнай дзейнасці». Яму забаранілі ўезд у Беларусь, але пазней анулявалі забарону.

Удзельніку «Мінскага форуму» на выездзе з Беларусі паставілі штамп «Уезд забаронены»

28.11.2016 Удзельніку «Мінскага форуму» на выездзе з Беларусі паставілі штамп «Уезд забаронены»

Штамп «Уезд у Беларусь забаронены» на выездзе з краіны атрымаў Пэтэр Лізэганг.

Праваабаронцы аб “нябачных” чачэнскіх уцекачах у Брэсце: праблема можа пашырыцца

01.11.2016 Праваабаронцы аб “нябачных” чачэнскіх уцекачах у Брэсце: праблема можа пашырыцца

Журналісты "Еўрапейскай Беларусі" падрабязна распыталі аб праблеме ўцекачоў сузаснавальніка праваабарончай арганізацыі Human Constanta Аляксея Казлюка.

Акрамя абутку і адзежы патрэбныя коўдры, няма памперсаў і сумесяў для малога...

17.10.2016 Акрамя абутку і адзежы патрэбныя коўдры, няма памперсаў і сумесяў для малога...

Валанцёры распавялі сайту “Берасцейская Вясна” пра жыццё і побыт бежанцаў з Чачні, якія месяцамі жывуць на Берасцейскім вакзале, каб патрапіць у Польшчу.

"Ці падаўляць свайго ўнутранага фашыста?" Праваабаронцы ладзяць семінар у Брэсце

13.10.2016 "Ці падаўляць свайго ўнутранага фашыста?" Праваабаронцы ладзяць семінар у Брэсце

Моладзевая Праваабарончая Група-Беларусь і праваабарончая ініцыятыва "Human Constanta" запрашаюць Вас 17 кастрычніка на семінар у Брэсце па тэме глыбіннага антыфашызму.

Праз 43 гады пражывання ў Беларусі Уладзіслава Вараксіна выкінулі з краіны на 5 гадоў

02.05.2016 Праз 43 гады пражывання ў Беларусі Уладзіслава Вараксіна выкінулі з краіны на 5 гадоў

Асобу без грамадзянства Уладзіслава Вараксіна пасля судовага паседжання, якое адбылося 29 красавіка, дэпартавалі з Беларусі тэрмінам на 5 гадоў.

Лідары дэмакратычных сіл патрабуюць скасаваць «спісы палітычных неўязных»

27.04.2016 Лідары дэмакратычных сіл патрабуюць скасаваць «спісы палітычных неўязных»

Лідары беларускіх дэмакратычных сіл, рашуча асуджаюць забарону на ўезд у Беларусь народнага дэпутата Украіны, намесніка кіраўніка Камітэту замежных справаў Вярхоўнай Рады, чальца ўкраінскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Ігара Гузя.

Хадайніцтва Алены Танкачовай аб скарачэнні тэрміну забароны на ўезд у Беларусь не задаволенае

16.02.2016 Хадайніцтва Алены Танкачовай аб скарачэнні тэрміну забароны на ўезд у Беларусь не задаволенае

Праваабаронцы Алене Танкачовай, якая звярнулася ў ГУУС Мінгарвыканкама аб скарачэнні тэрміну забароны на ўезд у Рэспубліку Беларусь было адмоўлена ў задавальненні хадайніцтва. Пра гэта яна паведамляе на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Супрацоўніка Беларускага Радыё Радыё не пускаюць у Беларусь

12.02.2016 Супрацоўніка Беларускага Радыё Радыё не пускаюць у Беларусь

Апошні раз Дамброўскаму забаранілі ўезд у Беларусь у кастрычніку 2013 года, калі ён збіраўся на кінафестываль “Лістапад”. Гэта ўжо не першая асоба, якой перыядычна адмаўляюць ва ўездзе ў Беларусь.

Мытня адпісалася наконт “чорных” спісаў: А вы тут пры чым?

03.11.2015 Мытня адпісалася наконт “чорных” спісаў: А вы тут пры чым?

Чыноўнік мытнага ведамства не стаў адказваць грамадзянам на пытанні аб законнасці існавання на дзяржаўнай мяжы спісаў грамадзян, якія падлягаюць асабістага дагляду, а адпісаўся ў стылі "а вы тут прычым?»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства