Навіны на тэму: свабода перамяшчэньня
02.09.2019 Удзельніку маскоўскай акцыі пратэсту забаронены ўезд у Беларусь на 10 гадоў
Як паведамляе "Медыязона", удзельніка маскоўскай акцыі пратэсту 27 ліпеня Мікіту Чырцова, затрыманага ў Мінску, 30 жніўня выслалі ў Расію з забаронай уезду ў Беларусь на 10 гадоў.
21.08.2019 Гомельскі абласны суд адмяніў рашэнне аб высылцы грамадзяніна Расіі
20 жніўня судовая калегія па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суда адмяніла пастановы Хойніцкага РАУС і раённага суда аб высылцы з Беларусі на 10 гадоў 40-гадовага грамадзяніна РФ Сяргея Рэзчыка.
15.08.2019 У справе высылкі расіяніна абласны суд у Гомелі ўзяў перапынак
Як паведамляе "Гомельская Вясна", 13 жніўня судовая калегія Гомельскага абласнога суда абвясціла перапынак у справе высылаюць з краіны на 10 гадоў мае від на жыхарства жыхара райцэнтра Хойнікі Сяргея Рэзчык.
09.08.2019 Гомельскі абласны суд пацвердзіў высылку з краіны расіяніна
8 жніўня судовая калегія Гомельскага абласнога суда пакінула ў сіле рашэнне суда Буда-Кашалёўскага раёна аб высылцы жыхара аграгарадка Губічы Уладзіміра Траўтэра. Расіяніна, які мае від на жыхарства, выслалі з краіны на пяць гадоў у інтарэсах грамадскага парадку.
03.07.2019 «Пайшоў прэч!», ці Што такое высылка, дэпартацыя, экстрадыцыя?
У чарговым лікбезе ад “Вясны” разбіраемся, у чым розніца паміж высылкай, дэпартацыяй і экстрадыцыяй, а таксама, што рабіць, калі вас ці вашых блізкіх больш не хочуць бачыць у краіне.
22.06.2019 Міколу Дзядка ізноў даглядалі на мяжы
Раніцай 22 чэрвеня пры вяртанні ў Беларусь анархіста Міколу Дзядка знялі з аўтобуса беларускія памежнікі.
20.06.2019 Права на прытулак павінна быць у кожнага. У свеце адзначаецца Дзень бежанцаў
У 2000 годзе Генеральная Асамблея ААН абвясціла 20 чэрвеня Сусветным днём бежанцаў.
19.06.2019 Анархіст Аляксандр Францкевіч расказаў, як яго дэпартавалі з Украіны
Былы беларускі палівязень Аляксандар Францкевіч расказаў Радыё Свабода, за што яго дэпартавалі з Украіны і як гэта адбывалася.
19.06.2019 Удзельніцам Pussy Riot адмянілі забарону на ўезд у Беларусь?
Кіраўнік Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі Аляксей Бягун пацвердзіў Радыё Свабода, што Нікульшына і Курачовай не маюць забароны на ўезд у Беларусь і могуць прыехаць на Эўрагульні.
17.06.2019 Іранцу Мехрдаду Джамшыдзіяну дазволілі застацца ў Беларусі
Іранцу, якому на радзіме пагражае смяротнае пакараньне, дазволілі застацца ў Беларусі. Пра гэта “Радыё Свабода” паведаміў начальнік Упраўлення па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі палкоўнік Аляксей Бягун.
17.06.2019 Дзвюм удзельніцам Pussy Riot забаранілі ўезд у Беларусь
Як паведамляе TUT.BY, Вользе Курачавай і Вераніцы Нікульшынай забаранілі ўезд у Беларусь на год.
12.06.2019 Расеец, які жыве ў Беларусі 26 гадоў, аспрэчвае праз суд рашэнне аб высылцы
У судзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці адбылося папярэдняе пасяджэнне па грамадзянскай справе 38-гадовага Уладзіміра Траўтэра, якога высылаюць з Беларусі праз адміністрацыйнае правапарушэнне.
10.06.2019 Міколу Дзядка знялі з аўтобуса на беларуска-літоўскай мяжы
З журналістам і анархістам Міколай Дзядком у нядзелю 9 чэрвеня здарыўся інцыдэнт на беларуска-літоўскай мяжы. Дзядка знялі з аўтобуса, калі той ехаў у бок Вільні.
22.05.2019 Гомельская міліцыя не знайшла падстаў адмяніць высылку расейца, які 26 гадоў пражыў у Беларусі
УУС Гомельскага аблвыканкаму адказала на скаргу жыхара Буда-Кашалёўскага раёну, грамадзяніна Расіі Ўладзімера Траўтэра, якога высылаюць з краіны. Абласная міліцыя не знайшла падстаў адмяніць рашэньне аб высылцы.
15.05.2019 Мехрдад Джамшыдзіян вызвалены і павінен добраахвотна пакінуць Беларусь
14 мая АГіМ Маскоўскага раёна г. Мінска вынес рашэнне аб добраахвотнай дэпартацыі іранца. Яму выдадуць дазвол на выезд тэрмінам 3 месяцы.