viasna on patreon

Іранцу Мехрдаду Джамшыдзіяну дазволілі застацца ў Беларусі

2019 2019-06-17T15:58:19+0300 2019-06-24T13:15:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/1_sud_iranec_zam_tutby_phsl_01072016.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мехрдад Джамшыдзіян. Фота: TUT.BY

Мехрдад Джамшыдзіян. Фота: TUT.BY

Іранцу, якому на радзіме пагражае смяротнае пакараньне, дазволілі застацца ў Беларусі. Пра гэта “Радыё Свабода” паведаміў начальнік Упраўлення па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі палкоўнік Аляксей Бягун.

«Міністэрства ўнутраных спраў прыняло рашэнне дазволіць застацца ў Беларусі іранцу Мехрдаду Джамшыдзіяну з наданнем адпаведнага статусу з гуманітарных меркаванняў»,— сказаў Бягун.

Мэхрдад Джамшыдыян жыве ў Беларусі з 1993 году. Тут ажаніўся, мае трох дарослых дзяцей, прыняў праваслаўе. У 2012 годзе ў Іране былі забітыя ягоныя маці і брат. Іранскія праваахоўнікі пачалі падазраваць у гэтым Мэхрдада Джамшыдыяна. Мэхрдад Джамшыдыян адмаўляе датычнасьць да злачынства. Іранец кажа, што ў той час знаходзіўся ў Беларусі, і пацвярджае гэта ўязнымі дакументамі.

З ліпеня 2018 году Мехрдад Джамшыдзіян утрымліваўся ў СІЗА Мінскага раёну.

7 сакавіка 2019 году аддзел грамадзянства і міграцыі Маскоўскага РУУС Мінска прыняў рашэнне аб выдачы Мехрдада Джамшыдзіяна ў Іран.

14 траўня суд Маскоўскага раёну Мінску адмяніў гэтае рашэньне, Джамшыдзіяна выпусцілі на волю пасля 11 месяцаў у СІЗА, аднак ён павінен быў пакінуць Беларусь добраахвотна на працягу трох месяцаў.

Цяпер Мехрдад Джамшыдзіян застаецца ў Беларусі з сям’ёй.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства