viasna on patreon

Удзельніцам Pussy Riot адмянілі забарону на ўезд у Беларусь?

2019 2019-06-19T11:43:49+0300 2019-06-24T13:19:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pussy_riot.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Курачаева, архіўнае фота 2018 году

Вольга Курачаева, архіўнае фота 2018 году

Як паведамляе “Радыё Свабода”, кіраўніца Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Наталля Качанава патэлефанавала ўдзельніцам гурту Pussy Riot Вользе Курачовай і Вераніцы Нікульшынай і папрасіла прабачэння за забарону на ўезд. Таксама яна запрасіла іх прыяжджаць у Беларусь.

У прыёмнай Адміністрацыі прэзыдэнта пацвердзілі факт такой размовы, але адмовіліся камэнтаваць яе змест.

Кіраўнік Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі Аляксей Бягун пацвердзіў Радыё Свабода, што Нікульшына і Курачовай не маюць забароны на ўезд у Беларусь і могуць прыехаць на Эўрагульні.

Вольга Курачова і Вераніка Нікульшына маюць запіс размовы з жанчынай, якая прадставіліся кіраўніцай Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Наталляй Качанавай, выказала шкадаванне аб тым, што адбылося, і запрасіла прыяжджаць у Беларусь.

Нагадаем, 17 чэрвеня ўдзельніцам гурту Pussy Riot, якія ляцелі транзытным рэйсам у Кіеў з перасадкай у Мінску, паставілі штамп аб забароне на ўезд у Беларусь да 2020 году. Забарону пацвердзіў прэсавы сакратар Памежнага камітэту Беларусі.

Удзельнік гурту Пётр Вярзілаў расказаў Свабодзе, што спачатку з дзяўчатамі звязаўся нехта, хто назваўся прадстаўніком МУС. Удакладніў іх тэлефон, а пазней адбыўся такі званок у «Тэлеграм».

«Калі ў нашых базах дадзеных няма звестак пра тое, што ім забаронены ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, яны будуць прапушчаныя», — паведаміў Свабодзе прадстаўнік прэсавай службы Памежнага камітэту Антон Бычкоўскі.

Паведамляць, ці адмененая ў дачыненьні дзяўчат забарона на ўезд, ён адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што гэта асабістыя звесткі.

"Мы, вядома, вельмі моцна былі здзіўленыя, — кажа Пётар Вярзілаў. — Здзіўленыя, па-першае, раптоўнай забароне, бо дзяўчаты не ляцелі ў Мінск і не мелі планаў выходзіць у Мінску. Усім кампетэнтным органам было відавочна, што яны ляцяць транзытам з Масквы ў Кіеў, не маюць ніякіх плянаў знаходзіцца ў Беларусі".

*Дзяўчыны сталі вядомымі 15 ліпеня 2018 году, калі разам з іншымі ўдзельнікамі гурту Пятром Вярзілавым і Вольгай Пахтусавай выбеглі на поле на 52-й хвіліне фінальнага матчу чэмпіянату сьвету ў футболе паміж зборнымі Францыі і Харватыі. Яны былі ў параднай паліцэйскай форме і такім чынам пратэставалі супраць катаваньняў і палітычных рэпрэсій у Расеі. Акцыя называлася «Міліцыянт уступае ў гульню».


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства