viasna on patreon

Мінчука асудзілі да прымусовага лячэння за "падрыхтоўку да ўдзелу ў ваенных дзеяннях"

2024 2024-11-04T15:32:21+0300 2024-11-04T15:35:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/asker_99.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аскер Аллахвярдзіеў. Фота з сацсетак

Аскер Аллахвярдзіеў. Фота з сацсетак

У Мінскім гарадскім судзе 8 кастрычніка паводле ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу) асудзілі 25-гадовага Аскера Аллахвярдзіева.

Мінчука судзілі як "асобу, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне". Гэта значыць, што асабіста на судзе ён не прысутнічаў – яго інтарэсы прадстаўляў законны прадстаўнік. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Як стала вядома з "Спіса экстрэмістаў", куды Аскера дадалі 1 лістапада, яму прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары з узмоцненым назіраннем. Рашэнне вынесла Святлана Чарапанава.

Згодна з сацыяльнымі сеткамі Аскера, ён жыў у Мінску, займаўся спортам, здымаўся ў відэа. Апошні раз ён заходзіў на сваю старонку ва "Укантакце" ў ліпені. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства