viasna on patreon

Праваабаронцы просяць Беларусь не выдаваць Таджыкістану журналіста і актывіста Адзінаева

2019 2019-10-08T12:12:47+0300 2019-10-08T13:13:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/farhod_adynaeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таджыцкі апазіцыйны актывіст Фарход Адзінаеў. Фота з сайта Радыё Свабода

Таджыцкі апазіцыйны актывіст Фарход Адзінаеў. Фота з сайта Радыё Свабода

Праваабарончыя арганізацыі звярнуліся да беларускіх уладаў з просьбай не выдаваць Таджыкістану журналіста і грамадскага актывіста Фархода Адзінаева, паведамляе reform.by.

Пад зваротам падпісаліся Amnesty International, Асацыяцыя мігрантаў Цэнтральнай Азіі, Асацыяцыя «Правы чалавека ў Цэнтральнай Азіі», Freedom House, Human Rights Watch, Нарвежскі Хельсінкскі камітэт, Freedom Now, Human Constanta, Праваабарончы цэнтр «Вясна» і «Рэпарцёры без межаў».

Фарход Адзінаеў быў затрыманы 25 верасня ў пункце пропуску "Каменны лог" на беларуска-літоўскай мяжы. У сябе на радзіме журналіст абвінавачваецца па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Таджыкістана, у тым ліку ў сяброўстве ў забароненай арганізацыі. Крымінальная справа была ўзбуджаная ў кастрычніку мінулага года.

Праваабарончая арганізацыя «Human Constanta» паведаміла Радыё Свабода (Радыё Озоди), што Таджыкістан запытаў беларускія ўлады арыштаваць і экстрадаваць Адзінаева ў Таджыкістан. Па законе на працягу 40 дзён генеральная пракуратура Беларусі будзе разглядаць запыт на выдачу Адзінаева Таджыкістану.

Фарход Адзінаеў мае таджыкскае і расійскае грамадзянства. У апошні час, як сцвярджаюць паплечнікі, ён пражываў у Падмаскоўі і не займаўся актыўнай палітычнай дзейнасцю. Адзінаеў ў 2013 годзе ствараў у Маскве ТБ «Сафо». Яно праіснавала са жніўня па лістапад і было закрытае з-за ціску таджыкскіх уладаў.

Праваабаронцы просяць не дапусціць выдачы журналіста Таджыкістану, дзе яму, на іх думку, пагражаюць катаванні і жорсткае абыходжанне.

«Пайшоў прэч!», ці Што такое высылка, дэпартацыя, экстрадыцыя?

Разбіраемся, у чым розніца паміж высылкай, дэпартацыяй і экстрадыцыяй, а таксама, што рабіць, калі вас ці вашых блізкіх больш не хочуць бачыць у краіне.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства