viasna on patreon

Дваравыя чаты прызнаюць "экстрэмісцкімі фармаваннямі": хроніка пераследу 2-4 лістапада Дапоўнена

2024 2024-11-04T16:30:00+0300 2024-11-04T17:40:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyja_90_zatrymanne.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 2-4 лістапада 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Чацвёртага лістапада

Паведамляецца пра масавыя затрыманні ў Смаргоні на мінулым тыдні

Паводле папярэдняй інфармацыі, шмат чалавек было затрымана ў пятніцу.

На мінулым тыдні паведамлялася, што ў Смаргоні і Ваўкавыску праходзілі масавыя ператрусы і затрыманні. У людзей правяралі тэлефоны і па геалакацыі спраўджвалі, дзе чалавек знаходзіўся падчас пратэстаў у 2020 годзе.


У "Спіс экстрэмістаў" дадалі яшчэ 24 чалавекі — цяпер у ім 4618 прозвішчаў

1 лістапада МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт "Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Сярод іншых, у спіс дадалі завочна асуджаную праваабаронцу Алену Маслюкову, маці былой палітзняволенай Вольгі Такарчук Ірыну Такарчук, а таксама палітычных дзеячоў Вольгу Карач, Анатоля Котава, Вераніку Цапкалу.

Да допісу далучыны апошні "Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".


"Экстрэмісцкім фармаваннем" прызнаны "Солигорск Чат"

Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 29 кастрычніка. Паводле ведамства, дачыненне да чату маюць Чарашнёў Аляксей, Магронаў Уладзімір, Цімчанка Яўген.

На дадзены момант у гэтым чаце 41 удзельнік і там публікуецца рэклама махляроў.


КДБ прызнаў "экстрэмісцкім фармаваннем" шэраг дваровых чатаў

Адпаведны дакумент на сайце МУС папоўніла ініцыятыва "Ордэн" — туды, паводле КДБ, уваходзяць "Злые когтики", "Сухарево", "Сеніца2.0", "Солідарность", "Вольныя ваўкі", "Навагрудскія партызаны", "ВИЛИЯ", "Скромные матрешки", а таксама арганізацыя "Соседи". Рашэнне было прынятае 29 кастрычніка.

Паводле ведамства, дачыненне да гэтых ініцыятыў маюць Ірына Якаўлева, Наталля Дароніна, Дыяна Гаўрылава, грамадзянін Украіны Іван Амялян, Вольга Няхайчык, Кастусь Кірыленка, Лізавета Плітнік, Наталля Гужова, Ірына Смалярава, Станіслаў Батвін, Наталля Лантух.

Нагадаем, на мінулым тыдні супрацоўнікі КДБ прыходзілі да людзей у межах крымінальнай справы, узбуджанай паводле арт. 357 КК (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады). Вядома, што некаторым затрыманым задавалі пытанні наконт дваровых чатаў.


Сталі вядомы падрабязнасці затрыманняў і ператрусаў на мінулым тыдні

Праваабаронцам стала вядома, што ў межах зачысткі 31 кастрычніка і 1 лістапада да шэрагу людзей па ўсёй краіне прыходзілі супрацоўнікі КДБ у межах крымінальнай справы, узбуджанай паводле арт. 357 КК (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады).

Масавыя ператрусы і затрыманні па ўсёй Беларусі

Хроніка пераследу з 31 кастрычніка па 1 лістапада.

Частка людзей знаходзіцца за кратамі, частка — выйшла на волю ў якасці сведкаў па крымінальнай справе. Вядома, што некаторым затрыманым задавалі пытанні наконт дваровых чатаў, якія былі асабліва папулярныя ў паслявыбарчыя часы.


Трэцяга лістапада

Масавыя затрыманні адбыліся 31 кастрычніка ў Навагрудку

Да людзей прыходзілі а 7-ай гадзіны раніцы, праводзілі ператрусы. Вядома, што некаторых затрымлівалі цэлымі сем'ямі.

Праваабаронцы падлічваюць агульную колькасць затрыманых у горадзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства