viasna on patreon

Праваабаронцы Ўкраіны заклікалі ўрад падтрымаць рэпрэсаваных беларусаў

2020 2020-09-15T15:52:32+0300 2020-09-15T15:52:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/miaza-1305.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Найбуйнейшыя праваабарончыя арганізацыі Ўкраіны заклікалі свой урад скасаваць для беларусаў абмежаваньні, якія датычаць тэрмінаў знаходжаньня замежных грамадзян на ўкраінскай тэрыторыі без атрыманьня віду на жыхарства ці статусу ўцекача, паведамляе Радыё Свабода.

Цяпер грамадзяне Беларусі, як і іншыя іншаземцы, маюць права знаходзіцца ва Ўкраіне без рэгістрацыі цягам 90 дзён за паўгода.

Праваабронцы прапануюць дазволіць беларусам, якія вымушаныя ўцякаць з краіны ад перасьледу ў пошуках бясьпекі, часова знаходзіцца ва Ўкраіне, але ня больш як 360 дзён цягам аднаго каляндарнага году.

«Такое рашэньне не патрабуе дадатковага дзяржаўнага фінансаваньня і цалкам адпавядае ўсім міжнародным абавязаньням Украіны. У той жа час гэты акт гуманізму будзе сьведчыць аб вернасьці Ўкраіны прынцыпам вяршэнства права і аб падтрымцы стандартаў дэмакратыі, што застаецца важным, у тым ліку і для Ўкраіны», — адзначаецца ў звароце, накіраваным міністру замежных спраў Украіны Дзьмітру Кулебе.

Зварот падпісалі 12 праваабарончых арганізацый, у тым ліку Мэдыйная ініцыятыва за правы чалавека, праект «Без Кордонів», Free Belarus Center, дабрачынны фонд «Восток SOS», Украінскі Хельсынскі саюз у правах чалавека, Цэнтар правоў чалавека ZMINA і іншыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства