viasna on patreon

Генадзь Фядыніч: 22 лістапада наша справа будзе разгледжана ў Жэневе

2019 2019-11-11T15:50:39+0300 2019-11-11T15:50:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prafsajyz-sud-13-08-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генадзь Фядыніч на судзе

Генадзь Фядыніч на судзе

Лідар прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч распавёў сайту palitviazni.info пра розныя падыходы пры адбыцці пакарання на “дамашняй хіміі”, а таксама пра будучае пасяджэнне Міжнароднай арганізацыі працы, на якім будзе разгледжана ў тым ліку і крымінальная справа прафсаюза РЭП.

“Упершыню мяне адпусцілі ў камандзіроўку, а вось на лецішча з’ездзіць не дазваляюць”, – кажа Генадзь Фядыніч.

Нагадаем, што лідары прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік былі прызнаны вінаватымі па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры).

Суд Савецкага раёна асудзіў кіраўнікоў прафсаюза РЭП на 4 гады абмежавання волі без накіравання ў установы адкрытага тыпу. Праваабаронцы назвалі гэтую справу палітычна матываванай.

У дачыненні да Ігара Комліка абмежаванні пачалі дзейнічаць з 19 снежня мінулага году, да Генадзя Фядыніча – з 4 студзеня гэтага году.

“Не так даўно ўпершыню на цэлы дзень мяне адпусцілі ў камандзіроўку ў іншы горад, але ўсё было афіцыйна аформлена, таму проста так мне, напэўна не маглі забараніць выконваць службовыя абавязкі, – кажа Генадзь Фядыніч. – Дома ж правяраюць прыкладна раз у месяц, хаця, калі адбываюцца нейкія акцыі ці падзеі ў Цэнтральным раёне Мінска, дзе я жыву, то гасцей можна чакаць і часцей”.

Са слоў Генадзя Фядыніча, у крымінальна-выканаўчай інспекцыі Цэнтральнага РУУС, якая кантраляе яго, зусім іншае стаўленне да “хімікаў”, чым у Фрунзенскім раёне сталіцы, дзе жыве Ігар Комлік.

“Ігара, напрыклад, два разы на месяц адпускаюць на лецішча, а для мяне гэтая тэма – табу, – адзначае прафсаюзны лідар. – У крымінальна-выканаўчай інспекцыі Фрунзенскага РУУС людзей, якія прыходзяць адзначыцца, не трымаюць у чарзе, а ў нас хвілін 15-20 можна чакаць. Адным словам, здаецца, сістэма адна і тая ж, але зусім розных падыходы да людзей”.

Ганадзь Фядыніч нагадвае, што 22 лістапада ў Жэневе на пасяджэнні Міжнароднай арганізацыі працы будзе ў тым ліку разгледжана і пытанне “справы прафсаюзаў”.

“Яшчэ раней яны рабілі запыт у розныя беларускія дзяржаўныя органы, ім перадавалі матэрыялы па нашай справе, – кажа ён. – Пабачым, якое могуць прыняць рашэнне альбо рэзалюцыю з гэтай нагоды…”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства