«Мітрапаліту адмовілі ва ўездзе без тлумачэння прычыны». Афіцыйны каментар прадстаўніка Каталіцкага касцёла Беларусі
Генеральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі афіцыйна паведамляе, што 31 жніўня супрацоўнікі памежнай службы Рэспублікі Беларусь адмовілі ва ўездзе ў краіну Мітрапаліту Менска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, паведамляе сайт каталіцкай царквы Беларусі.
Біскуп Юрый Касабуцкі ўдакладніў, што ў панядзелак 31 жніўня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч вяртаўся з замежнай службовай паездкі, паведамляе Радыё Свабода.
На памежным пераходзе Кузніца Беластоцкая — Брузгі супрацоўнікі памежнай службы Рэспублікі Беларусь адмовілі кіраўніку беларускага каталіцкага епіскапату ва ўездзе ў краіну без тлумачэння прычыны.
Старшыня Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.