viasna on patreon

Сумесная заява дэпутатаў Еўрапарламента Роберта Бедроня і Петраса Аўштрэвічуса з нагоды адмовы ва ўездзе ў Беларусь

2020 2020-08-15T12:27:21+0300 2020-08-15T12:27:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/eurasayz_89.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 жніўня Еўрадэпутаты павінны былі прыляцець у Беларусь, на заўтра былі запланаваныя сустрэчы з журналістамі, якія асвятляюць акцыі пратэсту. Але палітыкаў не пусцілі ў Беларусь. Аднаго з іх не ўпусцілі ў краіну без тлумачэння прычын, а другога ў Вільні не зарэгістравалі на рэйс у Менск, паведамляе Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

"14 жніўня беларускі рэжым адмовіў ва ўездзе ў Беларусь двум сябрам Еўрапейскага парламента: Роберту Бедроню (Польшча, S&D) і Петрасу Аўштрэвічусу (Літва, Renew).

"Такімі паводзінамі беларускі рэжым абверг любую магчымасць сваёй гатоўнасці да дыялогу. Такія намеры былі пустымі словамі. Дзеянні беларускага рэжыму пацвярджаюць, што адзіны шлях для ЕС — гэта падтрымаць беларускі народ у яго пратэсце з-за жорсткіх паводзінаў рэжыму і заклікаць да адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. Толькі пасля гэтага магчымы дыялог аб арганізацыі новых, на гэты раз свабодных і справядлівых выбараў. У гэтыя дні вырашаецца будучыня Беларусі.

Мы заклікаем інстытуты Еўрасаюзу заставацца прынцыповымі ў падтрымцы і абароне законных імкненняў беларускага народа жыць у дэмакратычнай краіне, дзе пераважае вяршэнства закона, уключаючы павагу асноўных свабод і правоў чалавека".

Роберт Бедронь - кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю. Петрас Аўштравічус - пастаянны дакладчык Еўрапарламента па Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства