viasna on patreon

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў падтрымала Рамана Кісляка

2018 2018-10-19T14:25:46+0300 2018-10-19T15:09:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/observatory_omct_fidh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Улады Беларусі мусяць пакласці канец любым формам пераследу, у тым ліку на судовым узроўні, супраць сп. Рамана Кісляка, а таксама прытрымлівацца абавязковых для Беларусі міжнародных стандартаў, у тым ліку адносна свабоды мірных сходаў”, — гаворыцца ў прэс-рэлізе Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў, апублікаванай сёння на сайце Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека.

Паводле інфармацыі, атрыманай Абсерваторыяй, 14 кастрычніка 2018 года Раман Кісляк быў затрыманы падчас несанкцыянаванага мірнага сходу супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце.

“Супрацоўнікі міліцыі затрымалі прынамсі 16 чалавек з ліку найбольш актыўных удзельнікаў акцыі, у тым ліку былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча. Тры непаўналетнія, адзін дарослы, які аказаўся бацькам аднаго з непаўналетніх, і адна жанчына былі вызваленыя неўзабаве пасля затрымання. Астатнія правялі ноч у зняволенні, у тым ліку Раман Кісляк. Дванаццаць чалавек былі ў выніку абвінавачаныя па ч. 1 арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, які прадугледжвае пакаранне да 15 сутак адміністрацыйнага арышту”, — адзначаюць міжнародныя праваабаронцы.

Абсерваторыя нагадвае, што трое пратэстоўцаў былі асуджаныя на пяць сутак адміністрацыйнага арышту, у тым ліку Мікалай Статкевіч і блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў. Астатнія былі аштрафаваныя на агульную суму, эквівалентную 1 200 еўра.

Раман Кісляк адчуў сябе дрэнна і быў шпіталізаваны праз высокі ціск. Пасля шпіталізацыі, Кісляк не быў вернуты пад варту. Суд па яго справе адбудзецца 24 кастрычніка.


Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (Абсерваторыя) была створана ў 1997 годзе FIDH і Сусветнай арганізацыяй супраць катаванняў (OMCT). Мэта праграмы — умяшальніцтва з мэтай прадухілення або ліквідацыі сітуацый рэпрэсій супраць праваабаронцаў. FIDH і OMCT з'яўляюцца сябрамі ProtectDefenders.eu, механізму па абароне праваабаронцаў Еўрапейскага саюза, які ажыццяўляецца міжнароднай грамадзянскай супольнасцю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства