viasna on patreon

Затрыманне за данаты і новыя справы супраць палітвязняў: хроніка пераследу 30 красавіка

2024 2024-04-30T19:02:00+0300 2024-04-30T20:26:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chopik-1.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 30 красавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Сілавікі затрымалі мінскага тату-майстра

Сцвярджаецца, што хлопец удзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, а таксама, што ён мае шэраг «пратэсных татуіровак».

Паводле інфармацыі @mediazona_by, тату-майстар у сацсетках падпісаны як Андрэй Лысы.

Па якім артыкуле затрыманы хлопец і дзе цяпер знаходзіцца, невядома.


Адміністрацыя бабруйскай калоніі ініцыявала новую крымінальную справу супраць Эдуарда Бабарыкі

З крыніцаў @belsat стала вядома, што адміністрацыя папраўчай калоніі № 2 г. Бабруйску ініцыявала супраць палітвязня Эдуарда Бабарыкі новую крымінальную справу.

Эдуард Бабарыка на на агалошванні прысуду 5 ліпеня 2023 года

Гэтым разам яго абвінавацілі ў парушэнні арт. 411 Крымінальнага кодэксу — у злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.

Адзначым, што ў раскладзе судоў справы палітвязня пакуль няма.


Сілавікі затрымалі беларуса за данат "Краіне для жыцця”

На “пакаяльным відэа” затрыманы кажа, што зрабіў данат праекту “Краіна для жыцця”, а таксама пісаў каментары пра міліцыянтаў.

Сума ахвяраванні і дата, калі быў здзейснены плацёж, не паказваюцца. Затрыманы дадае, што пісаў каментары ў тэлеграме.


Палітвязню з Брэста збіраюцца дадаць яшчэ адзін артыкул

Раней было вядома пра крымінальную справу, заведзеную на палітвязня Віталя Чопіка паводле арт.361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Віталь Чопік. Скрыншот з відэа.

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы. Паводле іх, Віталь ўдзельнічаў у "масавых беспарадках у Брэсце ў 2020 годзе". 

Віталь — жыхар Брэста, які хадзіў на палітычна матываваныя суды. Паводле прапагандыстаў, мужчына «разам з саўдзельнікамі сістэматычна наведваў суды па крымінальных справах экстрэмісцкай накіраванасці. Ён фіксаваў ход і вынікі пасяджэнняў, інфармацыю аб сведках і прадстаўніках праваахоўных органаў».

Берасцейца затрымалі напачатку сакавіка. Паводле звестак @viasna_brest, пасля затрымання мужчыну дастаўлялі ў шпіталь на хуткай са слядамі моцнага збіцця, а колер твару Чопіка быў жоўтым (што можа казаць аб пашкоджанні печані праз збіццё).

Падтрымайце Віталя грашовымі пераводамі і пасылкамі: СІЗА-7. 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Віталь Віктаравіч Чопік.


Жыхара Пастаўшчыны пакаралі арыштам за відэаролік з міліцыянтам

Данііл Мядзелец з аграгарадка Юнькі выклаў у TikTok відэа з удзелам інспектара па справах непаўналетніх Пастаўскага РАУС, які, паводле судовай пастановы, утрымліваў “абразлівыя выразы, якія прыніжаюць гонар і годнасць службовай асобы пры выкананні ім сваіх паўнамоцтваў”.

Суд Пастаўскага раёна.
Суд Пастаўскага раёна. Ілюстрацыйнае фота

Суд Пастаўскага раёна вырашыў, што Мядзелец мае быць пакараным паводле ч.2 арт. 24.4 КоАП і прысудзіў мужчыну сем сутак арышту, піша "Віцебская вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства