viasna on patreon

Берасце: 12 судоў прайшло, апошні перанеслі на 24 кастрычніка

2018 2018-10-19T09:49:26+0300 2018-10-19T09:50:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/berascie-infagrafika.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Раман Кісляк. Фота: Брестская газета

Разгляд адміністрацыйнай справы праваабаронцы Рамана Кісляка, які меў адбыцца 18 кастрычніка ў судзе Ленінскага раёна Берасця, перанесены на 24 кастрычніка. Аб пераносе паведамляе сайт “Берасцейскай Вясны”.

У прызначаны судом час, сакратарка абвясціла, што Раман Кісляк зараз знаходзіцца за мяжой, а таму суд над ім перанесены на 24 кастрычніка на 11 гадзін.

14 кастрычніка, калі на плошчы Леніна ў Берасці сабраліся пратэстоўцы супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, Кісляку ўручылі позву ў раённы аддзел міліцыі. Аднак праваабаронцу затрымалі непасрэдна ў Ленінскім РАУСе пасля мітынгу, пад час якога ён вёў назіранне за хадой мірнага сходу грамадзян.

У пастарунку, дзе ён правёў ноч, у Кісляка ўзняўся ціск, была выкліканая хуткая дапамога, якая адвезла яго ў лякарню, дзе ён прайшоў медычнае абследаванне. Кісляку паспелі ўручыць позву у суд на 18 кастрычніка за ўдзел у акцыі, якая адбылася мінулым днём у нядзелю.

 Усяго 14 кастрычніка, пад час мітынгу і перад яго пачаткам, супрацоўнікі міліцыі затрымалі 16 (па некаторых звестках – 17) чалавек. Траіх непаўнагадовых пазней адпусцілі з бацькамі, на астатніх склалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. 9 удзельнікаў мітынгу атрымалі штрафы, траіх – Міколу Статкевіча, Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава пакаралі арыштам на 5 сутак.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства