viasna on patreon

Затрымалі семярых маладзёнаў. Некаторых з іх абвінавачваюць у "акце тэрарызма" і "здрадзе дзяржаве"

2024 2024-04-30T12:05:30+0300 2024-04-30T12:55:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/misuk_marya.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На дзяржаўным тэлеканале АНТ 29 красавіка выйшаў прапагандысцкі фільм "Дети на прицеле. Завербованные врагом", дзе паведамілі аб затрыманні сямі падлеткаў за "супрацоўніцтва з украінскімі спецслужбамі". Некаторых з іх абвінавачваюць у "акце тэрарызму" і "здрадзе дзяржаве". Распавядаем, што стала вядома з фільма.

misuk_marya.png
Марыя Місюк

У фільме распавялі, што шэсць падлеткаў нібыта аб'ядналіся ў"анархісцкую ячэйку "Чорныя салаўі", якую "пад кіраўніцтвам Нацыянальнай вызваленчай арміі Украіны" стварыла 16-гадовая грамадзянка Украіны Марыя Місюк.

Супрацоўнікі АНТ сцвярджаюць, што падлеткі аб’ядналіся, каб рабіць дыверсіі па наводцы ў Беларусі, а пасля — у Расіі. Марыю абвінавачвааюць паводле ч. 2 арт. 289 КК (акт тэрарызму). Паводле сюжэту, 16-гадовая Марыя Місюк у 2022 годзе пераехала разам з сям'ёй з Украіны ў Беларусь, дзе стварыла "анархісцкую ячэйку для падрыхтоўкі тэрактаў". З "куратарам", як паведамляецца ў фільме, Місюк мела зносіны анлайн. Паводле супрацоўнікаў АНТ, куратарка "Марычка" адпраўляла Місюк "Інструкцыі па вырабе выбуховага прыстасавання, кактэйлю Молатава і літаратуру анархісцкага і дэструктыўнага зместу".

Сярод затрыманых — навучэнцы каледжаў у Баранавічах, Нясвіжы, Міры, Мінску і Лунінцы. Гэта Трафім Барысаў, Сяргей Жыгалёў, Дзмітрый Захарошка, Анастасія Кліменка і Аляксандра Пуліновіч. Як сцвярджаюць супрацоўнікі АНТ, маладзёны збіраліся на баранавіцкай кватэры, каб нібыта падрыхтавацца да сваёй першай сур’ёзнай акцыі — сабраць выбухоўку і ўзарваць баранавіцкае аддзяленне міліцыі ці пракуратуру. Паводле якіх артыкулах іх абвінавачваюць, невядома. Як і невядомы іх статусы і месцазнаходжанне.

Таксама ў фільме паказалі 18-гадовага Данііла Герасіма. Яго абвінавачваюць у "здрадзе дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК) за тое, што ён фатаграфаваў вайсковыя аб'екты ў Асіповічах і спрабаваў перадаць "башмак" ініцыятыве "Супраціў". У фільме паказваюцца кадры пастаяннага сачэння за ім. 

herasim_daniil.png
Данііл Герасім

У фільме паказалі Станіслава Шапеля, які ўжо адбывае пакаранне ў калоніі, але на яго форме — белая "не экстрэміская" бірка. Ён, як сцвярджаецца, пагадзіўся быць кур'ерам, перапраўляць грошы. Таксама хлопец запісваў відэа, што супраць Пуціна і падтрымлівае Украіну.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства