Справа "аналітыкаў Святланы Ціханоўскай" накіраваная ў Вярхоўны суд
Генпракуратура накіравала ў Вярхоўны Суд для вызначэння падсуднасці крымінальную справу ў дачыненні да ўдзельнікаў экстрэмісцкага фармавання "Аналітыкі Святланы Ціханоўскай" – Аляксандра Дабравольскага, Рыгора Астапені, Філіпа Біканава, Юрыя Дракахруста, Андрэя Казакевіча, Ганны Красулінай, Яўгена Крыжаноўскага, Дзяніса Кучынскага, Веранікі Лапуцька, Аляксандра Лагвінца, Ганны Любаковай, Васіля Навумава, Марыі Рогавай, Пятра Рудкоўскага, Алесі Руднік, Наталлі Рабавай, Паўла Усава, Таццяны Чуліцкай, Аляксандра Шлыка, Кацярыны Шмацінай.
У дачыненні да ўсіх абвінавачаных праводзіцца спецыяльная вытворчасць.
Згодна з матэрыяламі справы, усіх іх абвінавачваюць здзяйсненне "злачынстваў экстрэмісцкага характару" ў сувязі з кампаніяй па выбарах Аляксандра Лукашэнкі, а таксама ў постэлектаральны перыяд:
- змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК РБ);
- удзел у экстрэмісцкім фарміраванні і ўваходжанне ў склад такога фармавання ў мэтах здзяйснення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці (ч. 3 арт. 361-1 КК);
- спрыянне ў публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады; здзяйсненне іншых дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь; закліках, скіраваных да замежнай дзяржавы, замежнай і міжнароднай арганізацыі, здзяйсненне дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем СМІ і сеткі Інтэрнэт (ч. 6 арт. 16, ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (у рэдакцыі ад 26 траўня 2021 года);
- спрыянне ў наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб (ч. 6 арт.16, ч. 3 арт. 130 КК РБ).
Акрамя таго, Аляксандра Дабравольскага абвінавачваюць у кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем (ч. 1 арт. 361-1 КК).
Вярхоўны суд накіраваў справу для разгляду ў Мінскі абласны суд.