viasna on patreon

Інжынера "Мінскэнерга" асудзілі да 9 гадоў калоніі за сліў звестак пра чыноўнікаў

2024 2024-04-30T19:05:54+0300 2024-04-30T19:12:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/piadzko.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе 12 красавіка агучылі прысуд 44-гадоваму палітзняволенаму інжынеру "Мінскэнерга" Артуру Пядзько — дзевяць гадоў калоніі, піша dissidentby. Суддзя Сяргей Хрыпач прызнаў яго вінаватым паводле ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (дапамога ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці, здзейсненай групай асоб). Мужчыну абвінавацілі ў перадачы персанальных звестак больш за 500 службовых асоб тэлеграм-каналам. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Таксама паведамляецца, што таксама мужчына мусіць сплаціць іскі агульнай сумай больш за 100 тысяч даляраў. Пад вартай Артур Пядзько знаходзіцца з 23 лістапада 2022 года.

На рахунку Сяргея Хрыпача мінімум 43 палітычныя прысуды пасля падзей 2020 года. Так, менавіта гэты суддзя прызначыў тры гады зняволення за данаты палітвязня Вадзіма Храсько, які памёр 9 студзеня 2024 у калоніі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства