Павел Сапелка: МУС адвольна, без дастатковага абгрунтавання скарачае і без таго абмежаваныя правы зняволеных

2015 2015-08-14T10:55:37+0300 2015-08-14T13:21:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sapelko.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Сапелка

Павел Сапелка

Турэмныя цэнзары не дазволілі Яўгену Васьковічу даведацца пра магчымасць дыстанцыйнага навучання ў ЕГУ.

У перапісцы з сябрамі арганізацыі Яўген пісаў, што абдумвае ідэю дыстанцыйнага навучання ў ЕГУ.  У адказ, акрамя напісанага ад рукі ліста, яму даслалі некалькі старонак друкаванага тэксту з правіламі паступлення і навучання ў гэтай установе: плата за навучанне, працэдура рэгістрацыі, парадак залічэння, атэстацыі і інш. Канверт вярнуўся заклеены скотчам, з пазнакай “В. не положено. См. в нутри” (арфаграфія паслання захаваная).

Сітуацыю каментуе юрыст Павел Сапелка:

 “У адпаведнасці з Мінімальнымі стандартнымі правіламі абыходжання са зняволенымі, прынятымі 60 гадоў таму, з самага пачатку заключэння варта думаць пра будучыню, якое чакае зняволенага пасля вызвалення.Таму варта падтрымліваць і ўмацоўваць яго сувязі з асобамі і ўстановамі за межамі турмы, якія будуць спрыяць яго ўключэнню ў жыццё на волі.
Гэтая навіна пра палітвязня агаліла адразу дзве праблемы, якія робяць жыццё зняволеных яшчэ больш цяжкім і шэрым.
Па-першае, самавольства адміністрацый месцаў пазбаўлення волі пры вырашэньні пытанняў, звязаных з атрыманне лістоў, кніг і іншай літаратуры: з аднаго боку, ёсць агульнае правіла, па якім у парадку, устаноўленым Крымінальна-выканаўчым кодэксам, зняволеныя маюць права атрымліваць пасылкі, перадачы, бандэролі і дробныя пакеты, грашовыя пераклады, весці перапіску і тэлефонныя размовы, а таксама адпраўляць пасылкі, бандэролі, дробныя пакеты блізкім сваякам, а з дазволу адміністрацыі папраўчай установы – і іншым асобам. Пасылкі, перадачы, бандэролі і дробныя пакеты, якія паступілі не ад блізкіх сваякоў, уручаюцца асуджаным з дазволу начальніка папраўчай установы. З іншага боку, пералік і колькасць рэчаў і прадметаў, якія дазваляецца мець пры сабе асуджаным, ўсталёўваюцца зацверджанымі МУС Правіламі Ўнутранага Распарадку папраўчых устаноў. Захоўванне асуджанымі пры сабе грошай, каштоўных папер і іншых каштоўнасцяў, а таксама прадметаў, не ўказаных у пераліку, не дапускаецца. Так МУС адвольна, без дастатковага абгрунтавання скарачае і без таго абмежаваныя правы зняволеных.

Кодэкс прадугледжвае, што асуджаным да пазбаўлення волі дазваляецца атрымліваць і адпраўляць лісты без абмежавання іх колькасці. Адпраўленне лістоў і тэлеграм ажыццяўляецца за кошт асуджаных. Карэспандэнцыя, якая атрымліваецца і адасланая асуджанымі, за выключэннем накіраванай у кантралюючыя органы, падлягае цэнзуры. Ніякіх спасылак на тое, што ёсць нейкая магчымасць абмежаваць гэта права. Таму любыя дадатковыя абмежаванні, якія накладаюцца на зняволеных са спасылкай на Правілы, з’яўляюцца незаконнымі. Па агульным прынцыпе, цэнзура павінна служыць інтарэсам бяспекі і спыняць супрацьпраўную дзейнасць.
Асуджаныя да пазбаўлення волi могуць навучацца завочна ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі пры яго арганізацыі на тэрыторыі папраўчых устаноў.

Атрыманне асуджанымі агульнай базавай, агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, стварэнне, рэарганізацыя і ліквідацыя ўстаноў адукацыі на тэрыторыі папраўчых устаноў ажыццяўляюцца ў парадку, якi ўстанаўлiваецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Павал Сапелка для www.palitviazni.info

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international