Міліцыя ня бачыць парушэньня закону пры здушэньні маўклівых пратэстаў

2011 2011-08-17T08:44:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Лідэр руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч атрымаў адказ на свой зварот ад кіраўніка ўпраўленьня аховы правапарадку Міністэрства ўнутраных спраў Івана Кубракова.

Спадар Кубракоў адзначыў у сваім адказе Аляксандру Мілінкевічу, што акцыі кампаніі "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку" былі несанкцыянаваныя, іх удзельнікі перашкаджалі руху пешаходаў, працы грамадзкага транспарту і гандлёвых аб'ектаў. Цывільная вопратка супрацоўнікаў міліцыі прадугледжана нарматыўна-прававымі актамі. Маўляў, ніякіх парушэньняў правоў грамадзян з боку міліцыі не было, таму весьці гутарку пра самаабарону немэтазгодна.
 
У сваім звароце Аляксандар Мілінкевіч спрабаваў даведацца, якія законныя сродкі самаабароны могуць ужываць мірныя грамадзяне ў выпадку нападу невядомых. А таксама калі нападнікі зьяўляюцца пераапранутымі ў цывільную вопратку супрацоўнікамі падразьдзяленьняў МУС, але пры затрыманьні не выконваюць прадугледжаную законам працэдуру, часам ужываючы пры гэтым фізычную сілу і спэцсродкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства