Супрацоўнікі праваахоўных органаў! Спыніце гвалтоўныя дзеянні ў адносінах да мірных грамадзян!
Затрыманых на днях і асуджаных да дзесяцісуткавага адміністрацыйнага арышту маладафронтаўцаў супрацоўнікі праваахоўных органаў збівалі, прыкоўвалі кайданкамі да батарэі, прымушалі ляжаць на падлозе ў аддзяленні міліцыі. Падобныя абуральныя факты паводзінаў тых, хто мусіць забяспечваць грамадскі парадак і кіравацца ў першую чаргу законам, - не выключэнне з правілаў. Таму краіна павінна ведаць не толькі прозвішчы сваіх "герояў", але і ў твар.
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















