viasna on patreon

Затрыманне за каментары, абнаўленне "экстрэмісцкага" спісу: хроніка пераследу 12 красавіка Дапоўнена

2024 2024-04-12T15:52:56+0300 2024-04-12T16:51:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/list_novikava_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 12 красавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Жыхара Віцебска затрымалі за каментар пра памерлага экс-начальніка ПК-3 Аляксея Старавойтава

Відэа затрымання мужчыны апублікавала праўладныя тэлеграм-каналы. У сацсетках мужчына падпісаны як Генадзь Палонскі.

Былы начальнік калоніі «Віцьба» Аляксей Старавойтаў памёр у лютым. Яму было 47 гадоў.


Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання палітзняволенай Кацярыны Новікавай

Крыніцы "Белсат" перадалі рэдакцыі ліст ад палітзняволенай Кацярыны Новікавай. На кавалку туалетнай паперы жанчына апісала сваё жудаснае затрыманне і далейшае зняволенне:

«Ставілі на сцяг, білі ўсім кабінетам. Сказалі, што за мае інтэрв'ю, канал і за мае палымяныя звароты. У маёй першай адвакаткі, падобна, сын працуе ў ГУБАЗіК (але гэта не дакладна)... Маімі пацярпелымі з'яўляюцца тыя, ад каго я пацярпела ў 2020-м. Два апошнія адвакаты ў мяне ніякія. Раз'юшваюць... Вельмі шмат палітычных тут, але шмат хто з іх выпадкова палітычны і "стукаюць" адзін на аднаго. Мама абгаварыла мяне следаку, я ў шоку была». 

Кацярыну затрымалі ў адной начнушцы, у якой яна знаходзілася ў СІЗА да першай перадачы ад родных. Яе абвінавацілі паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у выніку прысудзілі 6,5 гадоў зняволення і 3000 беларускіх рублёў, якія яна мае выплаціць у якасці кампенсацыі пацярпелым.


Сілавікі затрымалі ўкраінца за каментары пра расійскіх вайскоўцаў

Сцвярджаецца, што затрыманы — ураджэнец Львова. На «пакаяльным відэа» ён «прызнаецца» ў тым, што пісаў абразлівыя каментары на адрас расійскіх вайскоўцаў.

Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што мужчыну затрымалі паводле арт. 130 КК (распальванне варожасці).


У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 15 чалавек — цяпер у ім 3975 прозвішчаў

12 красавіка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі музыкаў Nizkiz Аляксандра Ільіна, Сяргея Кульшу, Дзмітрыя Халяўкіна, а таксама асуджаную па вяртанні з Польшчы Аляксандру Каско.

Да допіса далучыны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства