Навіны на тэму: дыфамацыя
31.05.2022 Пазваніў у "Белтэлекам", не стрымаўся і абразіў прэзідэнта: вынік — год калоніі
У судзе Слуцкага раёна завяршыўся разгляд крымінальнай справы 59-гадовага жыхара раённага цэнтра Уладзіміра Пархоменкі. Яго абвінавацілі ў абразе прэзідэнта па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
30.05.2022 Два гады калоніі прысудзілі аршанцу за абразу прэзідэнта
У судзе Аршанскага раёна 30 траўня вынесены прысуд мясцоваму жыхару Антону Баброву. Яго абвінавацілі ў абразе прэзідэнта згодна з ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
30.05.2022 За абразу супрацоўнікаў міліцыі з Жабінкі асудзілі жыхара Бабруйска
Суд Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 20 траўня вынес прысуд па крымінальнай справе Аляксандра Шацілы, абвінавачанага ў абразе супрацоўнікаў міліцыі (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
27.05.2022 Маці непаўнагадовых дзяцей асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» за тры каментары
Суддзя Наталля Дзядкова прызнала Кацярыну Радзівіл вінаватай паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.
27.05.2022 Паўтара года калоніі прысудзілі мінчаніну за абразу прэзідэнта і чыноўнікаў
Суд Ленінскага раёна Мінска 27 траўня вынес абвінаваўчы прысуд палітзняволенаму жыхару Мінска Максіму Анкудзе, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўнікоў улады (арт 369 Крымінальнага кодэкса) і абразе прэзідэнта (арт. 368).
26.05.2022 Беларуса асудзілі да двух гадоў калоніі за каментар у бок Лукашэнкі пасля пачатку вайны ва Украіне
Ігар Фёдараў быў затрыманы, калі вярнуўся з Польшчы прагаласаваць на рэферэндуме.
26.05.2022 Пацікавіўся ў службы "102" - якая адказнасць за абразу і... абразіў прэзідэнта
У судзе Полацка и Полацкага раёна 25 траўня пачаўся разгляд крымінальнай справы Дзмітрыя Седуна, якога абвінавачваюць у абразе прэзідэнта па ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
23.05.2022 Брэст: два гады калоніі за абразу Лукашэнкі
Праваабаронцы даведаліся пра вынікі яшчэ аднаго "палітычнага" суда.
21.05.2022 За абразу прэзідэнта ў Беларусі судзяць нават псіхічна хворых: вынікі судоў у Гомелі і Вілейцы
Следчыя спрабуюць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за абразу прэзідэнта людзей, якія маюць псіхічныя захворванні.
20.05.2022 Гаспадара ювелірнай майстэрні «Самародак» з Наваполацка асудзілі да 4 год калоніі за абразу і паклёп на прэзідэнта
Міхаіл Лабань – гаспадар ювелірнай майстэрні «Самародак», займаўся вырабніцтвам упрыгожанняў для ўдзельнікаў рэканструктарскіх суполак, вывучаў гісторыю Сярэднявечча.
20.05.2022 Полацк: за абразу прэзідэнта — два гады калоніі агульнага рэжыму Святлане Фірсавай
На папярэднім судовым пасяджэнні абвінавачанне запрасіла Фірсавай два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штраф па першым прысудзе 6400 рублёў.
19.05.2022 У Полацку за абразу прэзідэнта судзяць Святлану Фірсаву: пракурор просіць два гады пазбаўлення волі
У судзе Полацка і Полацкага раёна 19 траўня судзяць жыхарку гарадскога пасёлку Ветрына Святлану Фірсаву. Яе вінавацяць паводле ч.1 арт.368 Крымінальнага кодэксу за каментар у інтэрнэце да відэа з прамовай Аляксандра Лукашэнкі.
18.05.2022 1,5 года “хатняй хіміі” – за каментар па “справе Зельцэра”
Каментар быў размешчаны ў суполцы ў "ВКонтакте".
18.05.2022 Актывістку прафсаюза РЭП Зінаіду Міхнюк асудзілі да двух гадоў калоніі
У судзе Ленінскага раёна Берасця 18 траўня завяршыўся разгляд справы палітзняволенай актывісткі прафсаюза РЭП Зінаіды Міхнюк. Жанчыну абвінавачваюць у абразе прэзідэнта па ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
17.05.2022 Тры гады "хатняй хіміі" за шматразовую абразу прэзідэнта: у Полацку вынесены прысуд Андрэю Патрэбку
Вынікі лінгвістычнай экспертызы сведчаць пра тое, што частка выказванняў Андрэя Патрэбкі пра Аляксандра Лукашэнку і Наталлю Качанаву хоць і ўтрымліваюць ненарматыўную лексіку, але не маюць негатыўных ацэнак