viasna on patreon

Паўтара года калоніі прысудзілі мінчаніну за абразу прэзідэнта і чыноўнікаў

2022 2022-05-27T11:19:04+0300 2022-05-27T13:02:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/leninski-sud-minsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дом правасуддзя ў Мінску

Дом правасуддзя ў Мінску

Суд Ленінскага раёна Мінска 27 траўня вынес абвінаваўчы прысуд палітзняволенаму жыхару Мінска Максіму Анкудзе, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўнікоў улады (арт 369 Крымінальнага кодэкса) і абразе прэзідэнта (арт. 368).

Справу разглядала суддзя Марына Запаснік.

Анкуда быў затрыманы 16 лістапада 2021 года і да суда ўтрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска.

Разгляд крымінальнай справы пачаўся 24 траўня.

Па матэрыялах абвінавачання, Максім Анкуда, з выкарыстаннем сацыяльных сетак і мабільнага тэлефона публічна абразіў некалькі дзяржаўных чыноўнікаў: прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Генеральнага пракурора, старшыню ЦВК, намесніка міністра ўнутраных спраў і іншых службовых асоб у сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў.

Абвінавачаны прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 368 і арт. 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, па сукупнасці якіх яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год 6 месяцаў, а таксама прыгавораны да штрафу ў памеры 100 базавых велічынь  (3 200 рублёў).

Суд таксама задаволіў іскавую заяву генеральнага пракурора аб матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды на суму 10 тыс. рублёў і па яго ініцыятыве пастанавіў пералічыць іх на карысць Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Першамайскага раёна г. Мінска.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства